Увольнение в Польше: синяя карта и поиск работы после сокращения

Беларус жыве ў Польшчы ад сярэдзіны 2021 года па вiзе пбх, увосень 2022-га атрымаў Blue card на тры гады. А ўжо ўзімку яго скарацiлi на працы.

«Мяне скарацілі пасля амаль 5 гадоў працы ў Плэйтыцы. Дазнаўся пра гэта за паўгадзіны да канца працоўнага дня: на сазвоне менеджар сказаў, што ў сувязі з апошнімі трансфармацыямі мая пазіцыя скасоўваецца. Ад заўтра на працу выходзіць не трэба. Я расхваляваўся спачатку, бо далі мала часу і адключаюць наступнага дня. Але пасля снежаньскіх звальненняў быў маральна гатовы, бо ціхія звальненні ў варшаўскім офісе працягваюцца і цяпер. Пакуль не шукаю працы, збяруся з думкамі спачатку. Добрая нагода пераасэнсаваць, у якім ІТ сегменце хачу працаваць.

Пакуль мяне толькі адключылі ад доступаў: фармальна я буду заставацца супрацоўнікам яшчэ паўтары месяцы. Напісана, што я ў адпачынку цяпер. Пасля адпачынку мне дадуць два заробкі (па законе мусяць даць адзін). Да моманту, калі я мушу знайсці працу, у мяне яшчэ запас ёсць. Колькі яшчэ ідзе звальненняў, цяжка сказаць. Вось калі здаваў тэхніку, яшчэ аднаго пабачыў звольненага. Прам нос у нос сутыкнуліся каля эйчараў. Я б сказаў, што падчышчаюць новыя канфігурацыі падраздзяленняў.

Але зараз мяне больш хвалюе пытанне легалізацыі, бо маю Blue card і цяпер трэба разабрацца, як працуе змена наймальніка. Асабліва непакоіць тое, што няможна працаваць па b2b, а, здаецца, якраз у такім фармаце любяць наймаць польскія фірмы».

🐽 Калі вы або вашыя знаёмыя патрапілі пад скарачэнне ў ІТ Польшчы — напішыце нам у @dzikpic_bot (гэта ананімна).

Читать дальше

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Иностранцы сейчас ждут свой побыт в Польше месяцами (а то и годами). По закону дело должны рассмотреть за 60 дней, но, по статистике инициативы glos-migranta.eu, в 15 из 16 воеводств среднее время рассмотрения дела о временном пребывании в 2026-м длилось гораздо дольше: от 242 дней в среднем в Малопольском

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

Переезд в другую страну — стресс для всей семьи. Пока родители решают вопросы с документами, работой и жильем, дети привыкают к новой школе, языку и окружению. Но за замкнутостью, плохими оценками и нежеланием выходить из дома иногда скрываются проблемы посерьезнее обычных трудностей адаптации.  На какие тревожные «звоночки» стоит обратить внимание после