У PiS раскол — што гэта можа значыць для нас? Гутарым з сувядоўцам «Зроблена ў Польшчы»

У PiS раскол — што гэта можа значыць для нас? Гутарым з сувядоўцам «Зроблена ў Польшчы»

У пятніцу СМІ абвясцілі пра раскол у PiS. Каля 40 прыхільнікаў быўшага прэм&;ера Маравецкага выйшлі з партыі Яраслава Качыньскага — і плануюць развіваць сваю партыю «Развіццё+». Палітычны камітэт PiS павінен сабрацца ў аўторак, каб зацвердзіць іх рашэнне.

Але ці можа раскол найбуйнейшай кансерватыўнай партыі Польшчы прывесці да ўзмацнення пазіцый умоўнага (альбо рэальнага) Гжэгажа Браўна? Dzik спытаў пра гэта ў Кірыла — сувядоўцы падкаста «Зроблена ў Польшчы».

Да чаго тут Гжэгаж Браўн?

Мы ўжо пісалі, што напапярэдадні выбараў PiS усяляк намагаецца адцягнуць галасы ад «Канфедэрацыі» — партыі, якая пакуль не  кіравала Польшчай і таму не ўкляпалася ў гучны скандал. Усё ж 15%+ падтрымкі — не дробязь.

«Акрамя таго, ёсць Гжэгаж Браўн, які вельмі небяспечны для ўсіх, у тым ліку PiS, — казаў Dzik-у раней Кірыл. — Бо ёсць такая верагоднасць, што калі «правыя» павернуцца ў Сейм, то ім давядзецца ўступіць у кааліцыю з Браўнам, каб набраць патрэбную парламенцкую большасць.

Гэтага нельга дапусціць, бо гэта будзе азначаць неверагодна вялікі крызіс у адносінах з ЗША. Браўн адмаўляе Халакост (так, Браўн казаў, што газавыя камеры ў Аўшвіцы — гэта фэйк - заўв. Dzika), а Дональд Трамп прызначыў на пасаду амбасадора ЗША ў Польшчы Томаса Роўза, які ходзіць у кіпе».

Цяпер жа, падаецца, моц PiS пахіснулася. Ці дапаможа гэта пану Браўну набраць яшчэ больш працэнтаў падтрымкі?

Меркаванне суразмоўцы

— Сам раскол у PiS — наўрад ці, — лічыць Кірыл. — Агулам мэта Яраслава Качыньскага — аслабляць Гжэгажа Браўна ўсімі магчымымі спосабамі.

На падтрымку Браўна працуюць анты-украінскія і анты-еўрапейскія настроі, плюс расейская дэзынфармацыя. Агулам я працягваю прытрымлівацца меркавання, што ў Браўна ёсць столь (умоўна — каля 10%). І ён, хутчэй за ўсё, не будзе моцна расці. Бо нават калі ёсць фактары, якія дзейнічаюць на рост ягонай падтрымкі, то адначасова з гэтым ёсць іншыя, якія гэты рост стануць гасіць.

Якія? Па-першае, адкрытая прарасейскасць. Па-другое, калі Браўн і яго партыя «Konfederacja Korony Polskiej» пойдуць у Сейм, то яму трэба скласці абшырныя спісы кандыдатаў у дэпутаты. Там сотні прозвішчаў, і гэта будзе такі заапарк, якога Польшча, здаецца, яшчэ ніколі не бачыла: розныя прыхільнікі нават вельмі экзатычных тэорый змовы, розныя людзі з сапраўды экстрэмальнымі поглядамі і інш. І гэтыя людзі пачнуць хадзіць па медыях і дэбатах.

Яшчэ дадам, што ў гэтай сітуацыі варта не забываць — «Канфедэрацыя» Мэнтцэна і Босака працягвае існаваць і працаваць з электаратам далей. У іх значна большыя магчымасці пашырэння падтрымкі, чым у Браўна.

Ну і зноў жа, фактар ЗША. Усе сур&;ёзныя палітычныя сілы Польшчы выдатна разумеюць таксічнасць Браўна, які адмаўляе гісторыю Халакосту і мае адкрыта антысеміцкія погляды. Браўн стварае праблему для ўсіх і нават калі правядзе ў Сэйм некалькі дзясяткаў новых дэпутатаў, то, у залежнасці ад раскладу ў новым Сэйме, тыя ж PiS і «Канфедэрацыя» могуць пачаць працаваць на раздрабленне ягонай фракцыі, выцягваючы адтуль дэпутатаў.

Так, раскол у PiS патэнцыйна можа (але не мусіць) ператасаваць усю палітычную сцэну Польшчы. Варыянтаў развіцця падзей — вялікая колькасць, і верагоднасць тых ці іншых сцэнароў будзе ўвесь час змяняцца, у залежнасці ад дзеянняў канкрэтных палітыкаў і з&;яўлення ў публічнай прасторы новых фактаў. А асабліва — рознага бруду, які ўжо пачаў выкарыстоўвацца ў спрэчках паміж ПіСам і Маравецкім. Апошнія два дні наглядна гэта паказалі.

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился