PiS и Гжэгаж Браун: зачем ужесточают получение гражданства в Польше

🇵🇱🤔 Чаму PiS так упарта прапаноўвае падаўжэнне тэрміна чакання грамадзянства і да чаго тут Гжэгаж Браўн: размаўляем з вядучым падкаста «Зроблена ў Польшчы»

Прапанова ад PiS наконт значна больш жорсткіх умоў для набыцця польскага грамадзянства справакавала абмеркаванні ў мігранцкім асяроддзі і пагрозы з’ехаць.

Але чаму PiS (і прэзідэнт Караль Наўроцкі) намагаюцца менавіта зараз прасунуць праекты аб больш доўгіх тэрмінах чакання польскага пашпарта? Гэта Dzik спытаў у сувядоўцы падкаста «Зроблена ў Польшчы» Кірыла.

  • Вы таксама можаце паглядзець нядаўні выпуск на тую ж тэму вось тут
  • Насамрэч зараз мы маем ужо мінімум два праекты і чакаем трэці ад «Грамадзянскай кааліцыі», — адзначае Кірыл. — У прыватнасці, прадстаўлены праект, які спачатку быў ад дэпутатаў партыі «Права і Справядлівасць», а потым яго пераняў прэзідэнт.

І яшчэ ёсць другі праект PiS, які проста ўпаў на галавы як атамная бомба — выглядае вельмі жорстка. Я падлічыў, што калі б такія правілы былі ўведзеныя раней, то я б атрымаў польскае грамадзянства толькі нядаўна (я жыву ў Польшчы каля 20 гадоў).

Прапанова падоўжыць тэрмін чакання да 10-15 гадоў — гэта, на мой погляд, занадта жорстка. Столькі гадоў жыць у Польшчы на птушыных правах, калі цябе ў любы момант могуць выгнаць…

Я рэгулярна манітору інтэрнэт, гляджу, ці не было якіх публічных апытанняў на гэтую тэму. Пакуль што не бачыў. То бок, мы надалей не ведаем, што наконт тэрмінаў чакання грамадзянства думаюць самі палякі. Але ўпэўнены, што такія лічбы ўжо ляжаць недзе на стале ў PiS, бо яны, у адмену ад «Грамадзянскай кааліцыі», вельмі добра ўмеюць працаваць з данымі з апытанняў.

І я перакананы, што большасць палякаў такое падтрымліваюць. Бо мы зараз знаходзімся на пад’ёме антыэмігранцкай хвалі. Гэта значыць, з боку грамадства ёсць дакладны запыт на тое, каб абмежаваць колькасць мігрантаў, што прыязджаюць у Польшчу, альбо нават тых, якія ўжо ёсць у Польшчы.

Бо, па-першае, польскае грамадства яшчэ не аправілася ад міграцыйнага шоку, які здарыўся 2-3 гады таму, пасля наплыву мігрантаў з Украіны і Беларусі. Па-другое, мы ўжо знаходзімся ў перадвыбарчай кампаніі. Найпазней у 2027-м пройдуць выбары ў Сейм, і партыі пачалі змагацца за свае ўплывы.

На наступных выбарах найцікавейшыя рэчы будуць адбывацца з правага флангу. Бо нечакана для PiS з’явіўся монстр, які пагражае «Праву і Справядлівасці».

Так, гэта «Канфедэрацыя» — якая трымаецца неверагодна добра, ніколі не кіравала Польшчай і не запэцканая рознымі скандаламі. Яна ўвесь час знаходзіцца ў пазіцыі рэцэнзента, толькі крытыкуе і мае найчасцей ад 12% да 15% падтрымкі. То бок, гэта сапраўды моцная палітычная сіла.

Акрамя таго, ёсць Гжэгаж Браўн (адзін з кандыдатаў ў прэзыдэнты Польшчы 2025, які набраў больш за 6% - заўв. Dzika ) які вельмі небяспечны для ўсіх, у тым ліку PiS. Бо ёсць такая верагоднасць, што калі «правыя» павернуцца ў Сейм, то ім давядзецца ўступіць у кааліцыю з Браўнам, каб набраць патрэбную парламенцкую большасць.

Гэтага нельга дапусціць, бо гэта будзе азначаць неверагодна вялікі крызіс у адносінах з ЗША. Браўн адмаўляе Халакост (так, Браўн казаў, што газавыя камеры ў Аўшвіцы — гэта фэйк - заўв. Dzika), а Дональд Трамп прызначыў на пасаду амбасадора ЗША ў Польшчы Томаса Роўза, які ходзіць у кіпе.

Яраслаў Качыньскі (галава і заснаватель PiS - заўв. Dzika) проста не можа дапусціць, каб Гжэгаж Браўн яму замінаў, і пачынае вось такі шахматны розыгрыш. Маё меркаванне — будзе вайна паміж Яраславам Качыньскім, «Канфедэрацыяй» і Браўнам.

Працяг👇

Читать дальше

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.

«Отправляю каждый прыщик и ранку». Как читатели Dzika используют AI

«Отправляю каждый прыщик и ранку». Как читатели Dzika используют AI

Читатели делятся практиками использования нейросетей: от медицинских консультаций по фото кожи и проверки договоров до генерации кода и ревью спецификаций в IT-проектах. Обзор сильных сторон и текущих ограничений LLM.