Дональд Трамп и депортация поляков из США: мнение эксперта

На фоне заяў Трампа пра дэпартацыю нелегальных мігрантаў «амерыканскія» палякі пачалі хвалявацца за сваю будучыню.

Але ці магчыма, што прадстаўнікоў адной з самых вялікіх дыяспар у ЗША сапраўды будуць высылаць на гістарычную радзіму? Dzik запытаўся аб гэтым у Кірыла — аднаго з вядучых падкасту «Зроблена ў Польшчы».

Гэта працяг, пачатак чытайце вышэй

У падкасце «Зроблена ў Польшчы» сувядоўцы Кірыл (блогер, па адукацыі — спецыяліст па палітычнаму маркетынгу) і Макс (блогер і медыяменеджар) размаўляюць пра польскую палітыку.
  • У адным са сваіх выпускаў ты казаў, што Анжэй Дуда і Дональд Трамп сябруюць, і прэзідэнт Польшчы нават можа ўплываць на рашэнні галавы ЗША. Чаму ў гэты раз ён проста не папросіць, каб палякаў не чапалі?
  • У адносінах да Дуды зараз адбываецца трохі дзіўная рэч. Па-першае, яго не запрасілі на інаўгурацыю, хоць PiS доўга раскручваў гэтую тэму. Па-другое, пакуль што няма нават гаворкі пра візіт Дуды ў Штаты. Магчыма, ЗША проста чакаюць, бо не хочуць умешвацца ў выбарчы працэс Польшчы (у маі запланаваныя выбары прэзідэнта РП - заўв. Dzika).

Але, на мой погляд, вельмі верагодна, што калі з’явіцца інфармацыя пра дэпартацыю палякаў (я маю на ўвазе, ужо рэальную), то можна спадзявацца на інтэрвенцыю з бока Дуды. Бо ён заўсёды можа пазваніць Трампу.

У любым выпадку, паглядзім, што будзе далей. Бо ў палітыцы цяжка доўга прытрымлівацца папулізму. Напрыклад, у Польшчы была цікавая гісторыя з палітыкам на імя Michał Kołodziejczyk. У часы PiS ён заснаваў партыю Agrounia, каб прадстаўляць інтарэсы менавіта фермераў. Але Туск зрабіў фінт: назначыў яго дзяржаўным сакратаром у міністэрстве сельскай гаспадаркі. І Michał Kołodziejczyk адразу здзьмуўся. Усе яго папулістычныя лозунгі пайшлі на спад, калі ён пабачыў, што гэта такое — кіраваць міністэрствам.

  • Як ацэньваеш рэзультаты апытанкі IBRiS пра падтрымку дэпартацыі амерыканскіх палякаў польскімі палякамі?
  • Па яе выніках, большасць (38,2% рэспандэнтаў) усё ж выступілі супраць дэпартацыі. Прычым за дэпартацыю выказаліся прыкладна пароўну і прыхільнікаў KO, і PiS з «Канфедэрацыяй». Магчыма, гэта тая частка грамадства, якая лічыць, што закон ёсць закон.

Вынік:

— Калі падсумаваць, то я не думаю, што будзе нейкая спроба масавых дэпартацый.

Па-першае, палякі — гэта вялікая дыяспара, у абсалютнай большасці вельмі добра інтэграваная ў амерыканскае грамадства. Па-другое, гэта вялікая колькасць амерыканскіх ужо грамадзян, якія актыўна галасуюць.

Не, я не веру, што ў Штатах будуць такім чынам абыходзіцца з людзьмі польскага паходжання. Бо ў такім выпадку можна сур’ёзна сабе нашкодзіць у палітычным сэнсе.

А што думаеце вы?

Читать дальше

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.