Депортация поляков из США: реальность или популизм?

На фоне заяў Трампа пра дэпартацыю нелегальных мігрантаў «амерыканскія» палякі пачалі хвалявацца за сваю будучыню.

Але ці магчыма, што прадстаўнікоў адной з самых вялікіх дыяспар у ЗША сапраўды будуць высылаць на гістарычную радзіму? Dzik запытаўся аб гэтым у Кірыла — аднаго з вядучых падкасту «Зроблена ў Польшчы».

У падкасце «Зроблена ў Польшчы» сувядоўцы Кірыл (блогер, па адукацыі — спецыяліст па палітычнаму маркетынгу) і Макс (блогер і медыяменеджар) размаўляюць пра польскую палітыку.

Якія шансы, што дэпартуюць хоць аднаго паляка?

— Я пакуль не чуў пра выпадкі дэпартацыі з ЗША менавіта палякаў. Але калі гаворка пра «хаця б аднаго», то да, я ўпэўнены, што рызыка ёсць.

Зараз з’явіўся спіс, складзены яшчэ пры адміністрацыі Байдэна. І нават там было больш за 2 тысячы грамадзян Польшчы, якія знаходзіліся ў чарзе на дэпартацыю. То бок, гэта магчыма. Пытанне толькі ў колькасці.

Па шчырасці, я не веру, што гэта будзе масавае з’явішча. Верагодна, пад дэпартацыю трапяць людзі, якія парушылі яшчэ які закон, акрамя міграцыйнага. Аднак варта памятаць, што ЗША ўсё ж такі федэратыўная дэцэнтралізаваная краіна. То бок, некаторыя штаты могуць адмовіцца выконваць загад Трампа (аб чым яны ўжо заяўляюць).

Не думаю, што ў Ілінойсе пачнуць лавіць палякаў на вуліцах. Бо ў такім выпадку губернатар гэтага штату можа нават не чакаць наступных выбараў, а адразу пакаваць свае рэчы. Колькасць выбаршчыкаў польскага паходжання ў першым, другім ці трэцім пакаленні там вельмі вялікая (каля 7% жыхароў Чыкага — польскага паходжання). А ва ўмовах амерыканскай выбарчай сістэмы, дзе нават некалькі тысяч здольныя хіснуць шалі, трэба лічыцца з галасамі.

Ну і калі выняць гэтых людзей з сістэмы, дзе яны займаюць свае месца, працуюць на пасадах, на якіх не хочуць працаваць амерыканцы, то сістэме будзе дрэнна. Дзяржава страціць і працоўную сілу, і падаткі.

То бок, можна чакаць адзіночных выпадкаў высылкі парушыўшых закон. Але не масавых дэпартацый.

  • Хто тыя 30 тысяч палякаў, якіх, па словах консулаў, могуць дэпартаваць?
  • Гэта прыкладныя лічбы людзей, якія альбо не паклапаціліся пра свой статус, альбо клапаціліся, але ў іх нічога не атрымалася. Аднак яны ўсё роўна засталіся на тэрыторыі ЗША.

Амерыканская сістэма даволі цікавая. У адрозненне ад Еўропы, дзе «нелегалы» абсалютна выкінутыя з сістэмы, і ў іх няма ні страхоўкі, ні дакументаў, у ЗША нелегальныя мігранты працуюць і плацяць падаткі. У некаторых нават ёсць сацыяльнае страхаванне. Адзінае, што ў іх няма, дык гэта дазволу на легальнае знаходжанне ў Штатах.

Вяртаючыся да палякаў — іхняя колькасць у ЗША налічвае каля 9 мільёнаў чалавек. То бок, гэта вялікая дыяспара, дзе шмат у каго ўжо ёсць альбо грамадзянства, альбо Green Card, альбо іншы легальны статус. І вось гэтыя згаданыя раней 30 тысяч — якраз людзі з праблемным статусам, што, дарэчы, не так і шмат.

Апошнія дні я манітору польскія СМІ. Бачу, што пішуць людзі правых поглядаў у твітары альбо нават у каментарах пад нашымі выпускамі. І вось такія палякі кажуць нешта кшталту «ну не, нелегалы — гэта латынасы, а мы белыя мігранты, немагчыма, каб нас дэпартавалі». Але не так даўно польскі журналіст запытаўся ў міністра ўнутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм, што яна можа сказаць тым членам польска-амерыканскай суполкі, якія галасавалі за рэспубліканцаў, але ў іхняй сям’і ёсць нелегальныя мігранты? На што тая адказала літаральна: «Закон аднолькавы для ўсіх».

Адзінае, што за гэтымі словамі не пайшлі ніякія дзеянні. Пакуль нічога не вядома пра самалёты LOT, якія б вярнуліся з дэпартаванымі з Амерыкі людзьмі.

Цікава, што з боку і ЗША, і Польшчы паступалі папулістычныя заявы. То бок, Трамп заяўляе пра дэпартацыю нелегальных мігрантаў (хоць на высылку 9 мільёнаў спатрэбяцца настолькі гіганцкія рэсурсы, што нават для Штатаў гэта будзе вялікай праблемай). А з іншага боку, мы бачым такі іранічны папулізм ад польскага ўрада, маўля, «каліласка, дэпартуйце, zapraszamy» (Туск раней казаў, што Польшча гатовая прыняць амерыканскіх палякаў).

Працяг👇

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился