Выдача ипотеки иностранцам и предпринимателям в Польше
Dzik пагутарыў з крэдытным экспертам Арцёмам (вядомым як @WujekArtek; дзейнічае ў Варшаве і супрацоўнічае з брокерам mFinanse), пра падыход да выдачы іпатэкі іншаземцам у Польшчы.
Гэта працяг, пачатак чытайце вось тут 👈
У якія банкі звяртацца, калі вы ІПшнік на рычалце з даходам у валюце?
- Любы банк, дзе можна атрымаць крэдыт, крэдытуе прадпрымальнікаў, — адзначае суразмоўца. — Але справа ў тым, што ў розных банках — розныя вымогі да мінімальнага тэрміну вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.
- Напрыклад, калі ў вас ёсць прынамсі 12 месяцаў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці без перапынку, тады вы можаце падаць внёсак на крэдыт у банку Millennium (ёсць выключэнні для некаторых кодаў дзейнасці).
Прычым банку не так важна, якая ў вас валюта фактур, чым — ці ж вы вядзеце прадпрымальніцкую дзейнасць у звыклым разуменні, альбо ж гэта B2B. Бо калі казаць пра B2B (для выбраных кодаў дзейнасці), тады банк пры ўлічванні стабільнага даходу бярэ максімальную суму, то бок 65% даходу нэтта (карысна для IT-сферы).
🔹 mBank стандартна просіць адзін поўны фіскальны год дзейнасці, калі вы працуеце ў IT, медыцыне і юрыспрудэнцыі.
Калі вашыя фактуры ў валюце, тады банк яшчэ зніжае вашую крэдытаздольнасць на 20%. Аднак калі больш за 70% даходу надыходзіць у злотых, тады банк прымае даход без дадатковых зніжэнняў.
Для іншых сфер дзейнасці спатрэбіцца два гады вядзення дзейнасці, каб атрымаць крэдыт у mBank (могуць быць выключэнні, калі ў сям'і маюцца дадатковыя крыніцы даходу).
- ING Bank прымае даходы ў валюце без усякіх абмежаванняў. Хіба што мінімальны стаж працы на B2B павінен быць 24 месяцы без перапынку.
- Santander дазваляе 6 месяцаў працы на B2B. Аднак у гэтым выпадку яны дадаткова патрабуюць адпаведнасці наступным варункам:
1️⃣ Дзейнасць на рычалце;
2️⃣ Фактуры ў злотых, і валюта кантракту таксама злотыя;
3️⃣ Кантракт B2B толькі з адзіным контрагентам.
Калі хоць адзіная ўмова не выконваецца, тады банк патрабуе два поўных фіскальных года дзейнасці.
☝️ Выключэнне: калі вам хопіць 300 тысяч крэдыту, тады будзе дастаткова толькі 12 месяцаў дзейнасці.
Гэтыя чатыры банкі — найбольш лаяльныя для беларусаў і прадпрымальнікаў на JDG за фактурамі ў валюце.