Ипотека в Польше для белорусов: как кредитная история влияет на одобрение
Dzik пагутарыў з крэдытным экспертам Арцёмам (вядомым як @WujekArtek; ён дзейнічае ў Варшаве і супрацоўнічае з брокерам mFinanse), пра падыход да выдачы іпатэкі іншаземцам у Польшчы.
Гэта працяг, пачатак чытайце вось тут і тут 👈
- Ці ўплывае рэйтынг BIK на іпатэку? Што лепей: распачаць сваю крэдытную гісторыю ці наогул не мець ніякіх іпатэк і пазычак?
- Скорынг у BIK адсутнічае, калі ў вас ніколі не было альбо ж у дадзены момант няма ніводных запазычанасцяў.
Напрыклад, вы маглі ўзяць растэрміноўку на камп’ютар і даўным-даўно яе выплаціць. У такім выпадку, калі вы спампуеце рапарт BIK, то ў вашым рэйтынгу будзе знак запытання. Значыць, рэйтынг адсутнічае.
То бок, няма сэнсу намагацца палепшыць свой рэйтынг у Польшчы, беручы растэрміноўкі, мы ўсё ж не ў ЗША.
Прычым улічвайце: калі ў вас у дадзены момант ёсць нейкія крэдыты ці растэрміноўкі, то кожны такі плацеж будзе зніжаць максімальную суму ратаў, даступную вам у месяц.
Напрыклад, калі банк лічыць, што вы маглі б максімальна плаціць у месяц 5 тысяч злотых, а ў вас ужо ёсць растэрміноўка на тысячу ў месяц, то будзьце ўпэўнены — банк пералічыць, што вы зможаце плаціць па іпатэцы не больш чым чатыры тысячы.
І тут ужо няма розніцы, ці ў вас добры рэйтынг, ці не. Бо банк глядзіць, колькі ў вас застаецца вольных грошай пасля таго, як адніме ўсе плацяжы па іншых крэдытам. Лепш наогул не мець ніякіх выплат, чым мець.
Іпатэчны крэдыт заўсёды забяспечаны нерухомасцю: калі вы не будзеце выплачваць крэдыт, то банк проста прадасць вашую нерухомасць. Але калі мы бяром крэдыт на тэхніку, тады гэтая тэхніка не служыць забеспячэннем. У гэтым выпадку кожны актыўны крэдыт дапамагае атрымаць новы (у адрозненне ад іпатэкі).
☝️ Наконт крэдытных картаў з лімітамі — кожная тысяча злотых ліміту на крэдытнай картцы зніжае максімальную суму ліміту іпатэчнага крэдыту на 3-4 тысячы. Таму рэкамендуецца альбо знізіць ліміт да мінімальнага, да 500-1000 злотых, альбо за два тыдні да звароту ў банк наогул закрыць гэтую картку.
Варта заўважыць, што ўсе гэтыя нюансы — толькі вяршыня айсберга. Бо калі мы пачынаем аналізаваць усе дэталі і сітуацыю кліентаў, то часам могуць усплыць дадатковыя нюансы.
Напрыклад, банк Millenium кажа: «Пакажыце, што вы працавалі і вялі дзейнасць на працягу 12 месяцаў». І які-небудзь ІПшнік можа падумаць: «Я толькі 6 месяцаў вяду, папрацую яшчэ паў гады». А потым аказваецца, што ён да так званага «самазатруднення» некаторы час знаходзіўся на UoP, і гэтага дастаткова, каб не чакаць рок, а падавацца на крэдыт адразу пасля 6 месяцаў дзейнасці. І такіх нюансаў вельмі многа.
- Бонус-пытанне: што думае наконт таго, што праграмы Pierwsze klucze, хутчэй за ўсё, не будзе?
- Шчыра кажучы, я лічу, што гэта ў нейкім сэнсе нават добра.
За кожным праектам можна сачыць на старонцы Сейму. У прыватнасці, там можна паглядзець каментарыі па праекту папярэдняга закону пад назвай «Na start». І там былі заўвагі кшталту: «Не мае сэнсу галасаваць за праграму Na start, бо мы яшчэ не ведаем, якія наступствы мела праграма Bezpieczny kredyt».
Аднак мы ўжо можам пабачыць, што пасля ўвядзення «Бяспечнага крэдыту 2%» узраслі цэны, і рынак скалыхнуўся.
Ніхто не можа прадказаць, які эфект можа быць ад новай праграмы, і як гэта наогул стане выглядаць на практыцы з усімі гэтымі лімітамі.
Я больш зацікаўлены ва ўставе, якая абавязвае забудоўшчыкаў публікаваць цэны на інтэрнэт-старонцы. Вось гэта дакладна тое, што, на мой погляд, будзе карысным і для купцоў, і наогул для рынка.