Ипотека в Польше для белорусов: условия Santander, mBank, ING и других банков

Згодна з нашай апытанкай часцей за ўсё іпатэку чытачам Dzika ухваляў Santander. Аднак у кожнага банка ёсць свае вымогі, якія могуць паўплываць на вынясенне дэцызіі.

Dzik пагутарыў з крэдытным экспертам Арцёмам (вядомым як @WujekArtek), які дзейнічае ў Варшаве і супрацоўнічае з брокерам mFinanse, пра асаблівасці падыходу ў розных установах.

Які банк найбольш лаяльны да беларусаў?

— Тут трэба падзяліць: ці мы гаворым толькі аб грамадзянстве, альбо ж і аб іншых фактарах, каторыя таксама ўплываюць на рашэнне, — адказвае спадар Арцём. — Калі размаўляць толькі аб грамадзянстве, тады на польскім рынку ёсць некалькі банкаў, якія абмежавана выдаюць крэдыты грамадзянам Беларусі.

Сярод прыхільных грамадзянам Беларусам банкаў можна назваць Santander, mBank, Millennium, Pekao SA. А вось PKO BP выдае крэдыты толькі пры наяўнасці дазволу на побыт сталы. Доўгатэрміновы рэзідэнт ЕС не пасуе.

ING Bank мае сваю спецыфіку. Бо гэты банк выдае крэдыты грамадзянам Беларусі, але фактычна не дазваляе выбраць найлепшую аферту. Справа ў тым, што ў іх ёсць некалькі прапаноў. Аднак найлепшая (па адсоткам і варункам) прадугледжвае падпісанне дамовы на страхаванне жыцця, штомесячныя паступленні грошай на рахунак і страхаванне нерухомасці. І так склалася, што грамадзяне Беларусі не могуць падпісаць у ING Bank дамову на страхаванне жыцця. Але выбраць іншую прапанову, без страхавання — без праблем.

У сваю чаргу, BNP Paribas — не выдае крэдыты грамадзянам Беларусі, a Alior Bank — выдае вельмі асцярожна. Часам можна атрымаць пазітыўнае рашэнне па крэдыце, але адмову навязаць супрацоўніцтва (т.зв. «Brak zgody na nawiązywanie relacji»).

Што гэта значыць: звычайна аналітыкі ў банку разглядаюць фінансавую частку заявы на крэдыт і асобна аналізуюць нерухомасць. І ў некаторых банках — яшчэ дадаткова ацэньваюць, ці наогул варта супрацоўнічаць з гэтым кліентам, альбо ж гэта павязана з высокай рызыкай. І вось гэта можа выстраліць на самым апошнім этапе.

Аднак павінен зазначыць: не можна казаць пра лаяльнасць банкаў да грамадзян Беларусі толькі на той падставе, выдаюць ім крэдыты альбо не. Бо ў кожнай з устаноў трэба адпавядаць фармальным крытэрыям — па стажы і памеры даходу, а таксама мець карту побыту.

  • Так, калі мы гаворым пра ING альбо Millennium, то карта павінна быць мінімум на 12 месяцаў наперад ад даты надання внёску.
  • Новыя кліенты Santander, у якіх ніколі не было рахунку ў гэтым банку, таксама павінны мець карту на 12 месяцаў наперад. А вось калі вы ўжо з’яўляецеся кліентам Santander, то хопіць і на 6 месяцаў.

Калі ж вы з’яўляецеся кліентам Santander і ў вас няма дзейнай карты побыту, аднак вы падаліся на новы ВНЖ і ў вас ёсць аб гэтым штамп у пашпарце, тады вы таксама можаце атрымаць крэдыт.

  • Для крэдыту ў mBank карта побыту павінна быць на 6 месяцаў наперад. Аднак калі мы гаворым пра закуп ад забудоўшчыка, то гэтыя 6 месяцаў лічацца ад даты пераносу права ўласнасці. А ў выпадку другаснага рынку — паў гады павінны быць ад даты закупу.
  • Pekao SA наогул не мае жорсткай палітыкі наконт карты побыту. Рэкамендуецца мець карту на 6 месяцаў наперад ад даты падачы заявы.

Тут вельмі шмат такіх нюансаў.

Спасылка на таблічку з інфармацыяй пра іпатэку для іншаземцаў ад @WujekArtek

Ці можна ўзяць іпатэку з праязным дакументам чужаземца, і калі так, то ў якіх арганізацыях?

— Зноў жа, гэтае пытанне трэба падзяліць на два, — адпавядае эксперт. — Таму што польскі дакумент падружы і жэнеўскі дакумент бежанца дазваляюць атрымаць крэдыт у розных банках. Хаця, шчыра кажучы, розніца палягае ўсяго ў адным банку.

Атрымаць крэдыт і з польскім праязным дакументам, і з жэнеўскім пашпартам можна ў Santander і Pekao SA. А калі мы кажам толькі пра жэнеўскі, то дадаём да гэтага яшчэ mBank.

Калі ж казаць пра PKO BP, то тут няма розніцы. Адзіны дакумент, які ім важны і які яны патрабуюць для пацвярджэння вашай асобы, гэта сталы побыт (зноў жа, не рэзідэнт).

Працяг (частка 2) 👇

Читать дальше

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.