Запущен каталог белорусских видео на YouTube — brama.online

Запрацаваў сайт-каталог беларускіх відэа на YouTube — brama.online

Аб гэтым у сацсетках паведаміў яго стваральнік — заснавальнік «Ultra-Music», рэдактар канала аб польскай музыцы Posłuchaj, to do ciebie Вячаслаў Радзівонаў.

У сваім пасце ён напісаў, што «ідэя з'явілася даўно падчас размовы ў адным з чацікаў»: «Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць.Відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, шмат, але праз асаблівасці алгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць да зацікаўленага гледача. Так ствараецца заганнае кола для беларускіх аўтараў: мала гледачоў, не хапае магчымасцяў для развіцця, сканчаецца імпэт, мала гледачоў… У выніку каналы хутка закрываюцца».

Таму Вячаслаў Радзівонаў і стварыў каталог, дзе можна лёгка знайсці відэа на розную тэматыку — ад гісторыі і тэхналогій да казак з Маляванычам і агародніцтва (не заўсёды на беларускай, але абавязкова — ад аўтараў з Беларусі).

Усе каналы падзеленыя па катэгорыях. А тыя каналы, на якіх ёсць кантэнт на розныя тэмы, падзяляюцца на асобныя праграмы. А вось пошука пакуль, на жаль, няма.

Даныя абнаўляюцца аўтаматычна ў рэжыме рэальнага часу. Акрамя таго, кожны можа самастойна дадаць у базу свой любімы беларускі YouTube-канал.

Падборка найлепшых польскіх кліпаў 2022-га ад Вячаслава Радзівонава ў нашым канале

Читать дальше

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

Переезд в другую страну — стресс для всей семьи. Пока родители решают вопросы с документами, работой и жильем, дети привыкают к новой школе, языку и окружению. Но за замкнутостью, плохими оценками и нежеланием выходить из дома иногда скрываются проблемы посерьезнее обычных трудностей адаптации.  На какие тревожные «звоночки» стоит обратить внимание после

Премьер Польши Туск говорит о подозрительном движении на польско-российской границе. Полиция отправила в регион значительные силы

Премьер Польши Туск говорит о подозрительном движении на польско-российской границе. Полиция отправила в регион значительные силы

2 ноября KGP сообщила о штабе операции в Варминьско-Мазурском и Подляском воеводствах после предупреждений разведки о возможных диверсиях. По словам Туска, силы предотвратили провокацию.