Вроцлав готовится к паводку: фоторепортаж с берегов Одры






Нагадаем, што ў сераду Уроцлаў рыхтуецца да хвалі вады. Пік паводку можа прыйсціся на пятніцу.
Але пакуль усё здаецца не такім і благім. «Мы рыхтуем Вроцлаў да прыёму вады на Одры на ўзроўні 3,1 тыс. кубічных метраў у секунду. Сітуацыя лепей, чым пад час гістарычнага паводку 1997-а. На той момант гэта было 3,7 тысячы кубічных метраў у секунду. Акрамя таго, мадэрнізаваны Вроцлаўскі водны вузел (Wrocławski Węzeł Wodny )», — паведамляе прэс-служба мэрыі.
Але ў некаторых раёнах гораду ўсё роўна зрабілі спецыяльныя супрацьпавадкавыя валы. Пачытаць расказы нашых чытачоў можна вось тут (на рускай).
Па просьбе Dzika Вольга Закашанская пазнімала ваколіцы Одры ў Вроцлаве і зачыненыя для пешаходаў масты. Як жыхары горада прыязджаюць на набярэжны бар за пяском, а таксама умацоўваюць Kościół Najświętszej Marii Panny і набярэжную ад магчымага затаплення на Wyspa Piasek.
Гартайце фота.
Карысныя спасылкі:
👉Назіраць за ўзроўнем рэк можна тут альбо тут
👉Нумары экстранных службаў
👉Дзе можна знайсці пясок для мяшкоў