Визовый скандал и PBH: перспективы для белорусов в Польше

🇵🇱 «Дастатковую колькасць віз выдалі, а ПВТ усё роўна застаўся ў Мінску». Пагутарылі пра перспектывы мігрантаў з вядучым падкасту «Зроблена ў Польшчы» — частка 2

PiS любіць беларусаў болей, чым урад Туска («пры PiS такога не было!»)? Ва ўсім вінаватыя PBH-шнікі? Беларусы не змогуць падавацца на абарону?

Dzik сабраў некаторыя папулярныя меркаванні/страхі з нашага чату і папрасіў Кірыла — аднаго з вядучых падкасту «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку — іх пракаментаваць.
Гэта працяг, пачатак чытайце вышэй👆

👉 У падкасце «Зроблена ў Польшчы» сувядоўцы Кірыл (блогер, па адукацыі — спецыяліст па палітычнаму маркетынгу) і Макс (блогер і медыяменеджар) размаўляюць пра польскую палітыку. Напрыклад, у адным з выпускаў яны абмяркоўвалі візавы скандал і хто лепей для беларусаў — PiS альбо Koalicja Obywatelska).

— Я пісаў у сваім трэдзе, што на такія пытанні няма простых адказаў. Няма нейкай адной прычыны, што справакавала візавы скандал.

Хутчэй, гэта PiS пабудаваў сістэму розных праграм, але не стварыў ніякіх механізмаў, як гэта павінна было працаваць. Класічны факап PiS-у. Яны заўсёды прыдумлялі вялікія пафасныя ідэі, якія потым дрэнна працавалі. Прыгадайце толькі ўвядзенне «Польскага ладу» і які хаос гэта выклікала.

Тут на чале іншае пытанне — нацыянальнай бяспекі. Напрыклад, падчас аднаго з пасяджэнняў Сейму пасля пажару на Марывільскай 44 Туск гаварыў, што ABW папярэджвала наконт магчымых дыверсій «з боку нашых усходніх суседзяў», і трэба звярнуць увагу на тых, хто прыехаў з гэтых краін.

Мне ў каментарах пісалі, што ў адмене праграмы Poland.Business Harbour вінаватыя самі беларусы, якія ездзілі на закупы з візамі PBH. Але я з гэтым не пагаджуся. Тут вельмі шмат фактараў, ад пытанняў бяспекі краіны і да карупцыі ў МЗС. Гэта ўсё можна пачытаць у адпаведным рэпорце NIK.

Дарэчы, мяне ў гэтай справаздачы больш за ўсё ўразіла, што ў праграмы PBH нават не было пісьмовай версіі. Як так можна — зрабіць новую вялікую праграму, мэтай якой з’яўляецца прыцягненне каштоўных кадраў у краіну, і нават не падрыхтаваць паперы?! Але падобныя правалы вельмі ўласцівыя партыі PiS.

То бок, палякі прыдумалі праграму, мэтай якой было прыцягнуць у краіну цэнныя кадры. Умоўна, каб увесь Парк высокіх тэхналогій пераехаў у Варшаву. Але дастатковую колькасць віз выдалі, а ПВТ усё роўна застаўся ў Мінску. І ў палякаў узнікла пытанне «якога фіга».

Да таго ж званочкі, што візы выкарыстоўваюцца не па мэце, былі ўжо некалькі год таму. Напрыклад, калі кагосьці, умоўна, лавілі з працоўнай польскай візай на нямецка-галандскай мяжы і давалі забарону на ўезд на тры гады.

Як беларус, я разумею, што візу зрабіць складана і не абвінавачваю людзей. Але з пункту гледжання грамадзяніна Польшчы правілы ёсць правілы.

«У нас аднімуць віды на жыхарства, якія выдалі на падставе PBH »

— Наогул не разумею, адкуль гэта ўзялося. Проста аднаго дня адкрываю твітар, а там людзі разважаюць, што будзе, калі ў іх забяруць часовы від на жыхарства.

На дадзены момант я не бачу і не чакаю такога развароту ў адносінах Польшчы да беларусаў. Пакуль таму няма ніякіх прыкмет. І нават калі Польшча пачне адзываць ВНЖ, гэта створыць ёй шэраг праблем. Бо на яе змогуць падаць у той жа ЕСПЧ.

Працяг (частка 3 з трох)👇

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился