Варшавский университет выпустил учебник белорусского языка для уровней A1-B1






Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выдала падручнік па беларускай мове «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання».
Аўтар падручніка — мовазнавец Вольга Трацяк, піша devby. Ён прызначаны для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1-B1.
Кніга на 330 старонак змяшчае 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Заданні накіраваны на паступовае і сістэмнае развіццё моўных кампетэнцый, уключаючы разуменне пісьмовай мовы, пашырэнне лексічнага запасу і ўдасканаленне граматыкі.
Матэрыялы можна выкарыстоўваць як на занятках з выкладчыкам, так і для самастойнай працы. Да выдання прыкладаюцца ключы з адказамі.
Падручнік каштуе 39 злотых, купіць можна праз сакратарыят кафедры беларусістыкі: [email protected]. Трэба будзе запоўніць фармуляр (у каментарах), выслаць на эты мэйл і чакаць. Кошт перасылкі —11,50 злотых.