Спад доходов IT-компаний с белорусскими корнями: причины и прогнозы

CEO Flatlogic i сябра BICC Філіп Дайнека напiсаў пост па вынiках апытанкi некалькiх дзясяткаў кiраўнiкоў IТ-кампанiй пра дынамiку ix даходаў за апошні год. DzikPic публікуе яго з невялікімі скарачэннямі.

Што адбываецца?

Пакуль атрымалася, што на рынку сапраўды спад, і даволі моцны. Выручка амаль на працягу ўсяго года падала: ў большасці кампаній за гэты перыяд даход знізіўся. Толькі 4 месяцы з 13 не маюць падзення. Аніводны месяц з 13 не мае істотнага росту. То-бок за гэты час абслуговыя ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі, якія ўдзельнічалі ў нашым апытанні, перажылі неспакойны час з перыядамі стагнацый і падзенняў. У цэлым кампаніі не дасягнулі ні стабільнага росту, ні нават проста вяртання да стабільнага стану бізнэсу.

Чаму такі спад? Маё меркаванне

1. Кавід і аддаленая праца

Мне здаецца, гэта адзін з асноўных чыннікаў, які паўплываў на спад попыту на паслугі распрацоўкі. Кавід адчыніў «скрыню Пандоры» з дазволам на аддаленую працу. Усе бізнэсы нечакана даведаліся, што супрацоўнікі могуць працаваць з дому і ўсё норм. Вядома, такая праца трохі горшая за прысутнасць у офісе, але ў асноўным нармальна. Таму з пункта гледжання бізнэсу з’яўляецца пытанне: калі я магу наймаць людзей аддалена, чаму б мне не наймаць людзей з аддаленых лакацый без пасярэднікаў? Навошта мне працаваць праз пасярэдніка, калі я проста магу наняць супрацоўніка з той жа ўсходняй Еўропы напрамкі? Таму гэты чыннік, на мой погляд, вельмі адмоўна ўплывае ў першую чаргу на попыт на аўтстаф-паслугі глабальна, дзе бізнэсу прадаецца чалавека-гадзіна, а не рашэнне.

2. Высокая працэнтная стаўка

Другі істотны чыннік — гэта высокая дзейная працэнтная стаўка. Калі пачаўся кавід, цэнтрабанкі пачалі друкаваць грошы пад нізкі працэнт, каб стымуляваць эканоміку. Вялікая колькасць гэтых грошай у тым ліку пайшла ў распрацоўку праграмнага забеспячэння, бо тэхналагічны сектар лічыцца рызыкоўным — туды ўкладаюць, калі ўжо ва ўсё астатняе ўкладзена 🙂 Танныя грошы і перагрэў эканомікі праз пэўны час выклікалі вялікую інфляцыю як у ЗША, так і ў Еўропе. Таму цэнтрабанкі былі вымушаныя стаўку падняць, каб спыніць інфляцыю. А калі стаўка высокая, грошы дарагія і ўкладаць у высокатэхналагічны сектар робіцца не вельмі цікава.
Але, што важна, высокая стаўка — гэта цыклічны фактар, звязаны з бізнэс-цыкламі ў эканоміцы.

3. AI & No-code

Распаўсюд прылад штучнага інтэлекту (AI), а таксама no-code прылад, мне здаецца, ёсць чыннікам, які не вельмі істотна ўплывае цяпер (ды ўжо заўважна), але які ўрэшце ці то заб’е, ці то значна трансфармуе галіну IT-паслуг. Гэта доўгатэрміновы нецыклічны фактар, які будзе пастаянна дзейнічаць і дзеянне якога будзе павялічвацца з цягам часу. Мне здаецца, яшчэ пару гадоў — і ў асноўным увесь софт будзе стварацца AI, у той час як чалавеку застанецца браць удзел толькі ва ўсялякіх складаных выпадках, якія патрабуюць асаблівай увагі, а таксама падтрымліваць існы софт.

4. Беларускі і рэгіянальны фактар

Апошняе — гэта нашая краіна і рэгіён. У той час як папярэднія чыннікі ўплываюць глабальна, гэты ўплывае толькі на нас. Мы, напрыклад, з такім не сутыкаліся, але шмат якія кампаніі згубілі кліентаў, або не набылі новых праз тое, што маюць беларускі офіс, карані, або проста знаходзяцца ў нашым рэгіёне.

Гэты чыннік уплывае хутчэй як разавы моцны вонкавы шок, як разавае пагаршэнне, якое мае ўрэшце выправіцца ці то рэлакацыяй бізнэсу, ці то зменамі ў стаўленні кліентаў (каго гэта тычыцца), ці то пераарыентацыяй бізнэсу на рынкі, дзе афіліяванасць з Беларуссю не мае значэння.

🐽Пакідайце вашыя каментары і меркаванні: ці ўплывае гэта на вашую кампанію?

Читать дальше

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен Польши запросил у МВД информацию о мерах по сокращению сроков ожидания вида на жительство. В ответе ведомство указало на новую судебную практику, отказывающуюся применять «заморозку» сроков по спецуставе для украинцев, и рассказало о работе системы MOS 2.0.

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Разбираем, как совершеннолетний студент без собственного заработка может подтвердить стабильный доход для получения карты резидента ЕС в Польше. Основной способ — оформление умовы ренты от родителей, с пояснениями по требованиям закона и примерами из практики.

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа можно наблюдать частичное солнечное затмение, пик метеорного потока Персеиды и парад шести планет. В статье указаны точное время и условия видимости каждого явления в Польше.

Вы должны всегда въезжать в Беларусь по беларускому паспорту — даже если у вас двойное гражданство

Вы должны всегда въезжать в Беларусь по беларускому паспорту — даже если у вас двойное гражданство

МИД Беларуси разъясняет, что граждане страны с двойным гражданством обязаны въезжать и выезжать по белорусскому паспорту. Справка на возвращение даёт право лишь на однократный въезд, для выезда нужен паспорт.