Проблемы с миграционкой в Литве: как белорус переехал в Польшу

Філіп Дайнека, СЕО Flatlogic (кампаніі па стварэнню мабільных праграм для бізнесу), быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз сваю палітычную актыўнасць. Ён перабраўся ў Літву і легалізаваўся там разам з жонкай па Blue Card. Аднак праз паўтары гады пасля выдачы карткі ім паведамілі аб ануляванні ВНЖ.

Сям’я змагла даказаць, што гэта памылка службы, і зберагла свае віды на жыхарства. Але пасля такога стрэсу было прынятае рашэнне пераехаць у Польшчу. Як кажа Філіп Дайнека, «калі з бяспекай ёсць праблемы, то гарантыі для бізнесу не такія важныя».

Dzik паразмаўляў з ім пра суд, пераезд і чаму нам усім трэба наведаць Беласток.

Чаму Літва?

— Мы выбралі Літву, бо, па-першае, у гэтай краіне ўжо 10+ гадоў адкрыты Flatlogic, — кажа Філіп. — Першапачаткова кампанія займалася продажам так званых шаблонаў прыкладанняў праз PayPal, які не працаваў у Беларусі. Таму, каб мець магчымасць атрымліваць грошы на юрасобу, я напрыканцы ўніверсітэту паехаў у Літву і наўпрост заклаў там фірму.

Ну і, па-другое, на той момант нам у Літве аказвалі суперпадтрымку. Я нават памятаю канцэрт у 2020-м, дзе было дзве «Пагоні» — беларуская і літоўская, з хвастом уніз і ўверх.

Але пасля вайны ўсё змянілася. То бок, з боку звычайных людзей стаўленне не памянялася, якое было, такое і засталося. Але вось у медыя, дэпартаменце міграцыі змены заўважныя. Міграцыёнка пачала, скажам так, ставіцца не вельмі добра. Напрыклад, у мяне ёсць знаёмыя, якім адмовілі ва ўездзе праз працу ў беларускім банку ў мінулым. Я таксама знаю тых, хто падае ў ЕСПЧ на Літву.

Мне здаецца, было б лепей, калі б Літва проста сказала шчыра «беларусы нот вэлкам». І мы тады б проста ўсе паехалі ў Польшчу.

«Праз паўтары гады жонцы прыйшоў ліст: “Прынятае рашэнне скасаваць ваш від на жыхарства”»

Філіп кажа, што яны з жонкай свядома вырашылі на момант пераезду ў 2021-м не рабіць статус уцекача, каб «не нагружаць дзяржаву». Замест гэтага яны легалізаваліся як сужэнцы праз Blue Card (асноўным заяўнікам выступіла жонка).

— Мы з жонкай працуем разам, — працягвае суразмоўца. — Аднак на момант падачы патрабаванні да заробку былі іншыя, чым зараз: тры сярэднія зарплаты па Літве. А потым гэты паказчык знізілі да 1,5 сярэдняга заробку. Наш бухгалтар патэлефанавала ў міграцыёнку. Маўля, мы ведаем, што вы нам выдалі ВНЖ на старых умовах, але ці можна іх зменшыць? У дэпартаменце міграцыі сказалі, што да, канешне.

Далей усё было нармальна. Але праз паўтары гады, у снежні, як раз на святы, калі ўсё зачыненае, жонцы прыйшоў ліст. «Прынятае рашэнне скасаваць ваш від на жыхарства», і 14 дзён на апеляцыю. Такое ж паведамленне прыйшло праз два тыдні і мне.

І слава богу, што тады давалася 14 дзён, бо зараз даюць 14 дзён на выезд, і няважна, ці ты падаў апеляцыю ці не.

Мы паспрабавалі абскаржыць рашэнне. Але па нашаму пытанню міграцыённая служба была нібы сляпая. Хаця зразумела ж, што на той момант закон быў адным, а потым стаў іншым.

Мы звярнуліся ў суд. Суд першая інстанцыі таксама нібы вочы заплюшчыў. А вось Вярхоўны суд стаў на наш бок.

Працяг👇

Читать дальше

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.