Польша для белорусов: учите язык, новые правила для мигрантов

🇵🇱 «Мая парада беларусам — вучыце польскую мову». Пагутарылі пра перспектывы мігрантаў з вядучым падкасту «Зроблена ў Польшчы» — частка 3 і апошняя

PiS любіць беларусаў болей, чым урад Туска («пры PiS такога не было!»)? Ва ўсім вінаватыя PBH-шнікі? Беларусы не змогуць падавацца на абарону?

Dzik сабраў некаторыя папулярныя меркаванні/страхі з нашага чату і папрасіў Кірыла — аднаго з вядучых падкасту «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку — іх пракаментаваць.

Гэта працяг, пачатак чытайце вышэй, вось тут і тут👆

У падкасце «Зроблена ў Польшчы» сувядоўцы Кірыл (блогер, па адукацыі — спецыяліст па палітычнаму маркетынгу) і Макс (блогер і медыяменеджар) размаўляюць пра польскую палітыку. Напрыклад, у адным з выпускаў яны абмяркоўвалі візавы скандал і хто лепей для беларусаў — PiS альбо Koalicja Obywatelska).
  • «Будзе цяжэй атрымаць грамадзянства, ужо з’явіўся праект, каб не прымаць пасведчанне паліцыялкі ў якасці пацвярджэння мовы»
  • Так, пра гэта згадваецца ў праекце міграцыйнай стратэгіі. То бок, калі яго прымуць, то ўзровень мовы не будуць пацвярджаць ні пасведчанне аб сканчэнні паліцыяльнай школы, ні нават дыплом універсітэта.

Кожны прэтэндэнт павінен будзе здаць два тэсты. Адзін — на веданне культуры, законаў, традыцый, прыкладна як на карту паляка. І іншы — моўны тэст.

Мне гэтая сістэма знаёмая. Яны, здаецца, яе «злізваюць» з Вялікабрытаніі. Там таксама ёсць падобны тэст на грамадзянства з пытаннямі кшталту «Што Генрых VIII любіў есці на сняданне?».

У мяне ў любым выпадку парада ўсім беларусам — вучыце польскую мову, пакуль не позна. Бо ў стратэгіі гэтая тэма праходзіць не тое што чырвонай ніткай — чырвоным канатам. Моўнае пытанне згадваецца ў кожным другім абзацы.

Яшчэ я б звярнуў у міграцыйнай стратэгіі ўвагу на іншы поінт — што трэба ўзмацняць сістэму працы з замежнікамі. Бо зараз сістэма абслугоўвання іншаземцаў вельмі моцна буксуе. Не рабіліся адпаведныя інвестыцыі, не пашыраўся штат. Не было бонусаў для супрацоўнікаў, каб яны не звальняліся праз 3 месяцы (ва ўжондах вялікая цякучка).

Буду спадзявацца, што гэта выправяць, і гэта не скончыцца на традыцыі проста нешта там пафасна напісаць, а потым забіць. Бо я маю надзею на вяртанне тых слаўных часоў, калі карту пабыту выдавалі за 45 дзён.

— Пакуль што я б раіў беларусам не хвалявацца і stay calm.

Адзінае, што, хутчэй за ўсё, у будучыні можна будзе забыцца на нейкія «схемы» па атрыманню віз. У горшым выпадку такія варыянты будуць проста прыкрывацца.

То бок, калі вам дадуць навуковую візу, значыць, яе трэба выкарыстоўваць менавіта для навукі. А не калі ты падаўся на візу нібыта для напісання доктарскай, а потым цябе злавілі з торбамі на базары ў Беластоку.

Таксама верагодна, што будуць больш пільна назіраць за дакументамі на падачу на карту паляка. Бо ў дакуменце пра міграцыйную стратэгію было прапісана, што расце колькасць сітуацый, калі людзей ловяць з фальшывымі дакументамі.

Таму вось вам мая парада: беларусы і беларускі, вучыце мову, інтэгруйцеся ў грамадства і не парушайце закон (бо пра павелічэнне кейсаў злачынстваў з боку іншаземцаў, без дзялення на народы, у дакуменце таксама згадваецца).

Читать дальше

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Разъяснение Управления по делам иностранцев Польши о том, засчитываются ли командировки индивидуальных предпринимателей (B2B) за границей в 5-летний срок для получения статуса долгосрочного резидента ЕС. Объяснение основано на буквальном толковании закона и различиях между трудовыми и гражданско-пра

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В июле 76% решений по делам белорусов в Польше были отказными, что почти в полтора раза превышает показатели всего 2025 года. Ведомство объясняет это более строгим рассмотрением заявлений и истечением сроков давности по делам 2020 года.

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.