Первый в мире белорусский GPT радио запустили в Польше

📻 ❤️ Беларус запусціў першае ў свеце беларускамоўнае GPT-радыё

Трансляцыю можна паслухаць тут. Радыё запусціў Георгій Качаноўскі, CEO ScooterAPI, які жыве зараз у Кракаве.

Ён распавёў блогам @devby пра далейшыя планы. Прыводзім цытаты адтуль, астатняе чытайце па спасылцы.

  • Мне хацелася зрабіць праект, звязаны са штучным інтэлектам. Я шмат чытаю пра ШІ, вывучаю тэхналогію. Прыйшоў час зрабіць нешта на практыцы!
  • Прыкладна месяц таму на сустрэчы бізнес-клуба ў Кракаве я падзяліўся ідэяй і знайшоў аднадумцаў, гатовых увасобіць яе ў жыццё. Праект цалкам зроблены за ўласныя грошы, без інвестара.
  • Распрацоўка MVP (з улікам нашага часу) каштавала 2 тысячы долараў. У будучыні кошт праекту будзе вышэйшы. Калі радыё стане аўтаномным і пачне самастойна генераваць кантэнт паводле промтаў, тады трэба будзе плаціць за агучку і за АПІ да опен АІ і касты вырастуць. Але, у любым выпадку, GPT-радыё значна танней за звычайнае. Зазначу, што мы не плануем манетызаваць праект.
  • Мы не плацім выканаўцам, чые песні выкарыстоўваем у радыё — гэта некамерцыйны праект і мы не зарабляем на іх творчасці. Аднак мы скантактаваліся з артыстамі і большасць пагадзілася, каб іх песні гучалі ў эфіры. Толькі адныя артысты папрасілі прыбраць іх творы (не праз фінансавыя прычыны).
  • Першы крок — напісаць тэкст эфіру на беларускай мове. Мы паспрабавалі розныя мадэлі, самай лепшай аказалася GPT 4o.
  • Далей трэба было стварыць голас вядучага. Большасць мадэляў агучваюць як падпіты паляк або як амерыканскі турыст, які вучыцца беларускай мове. Пасля праверкі розных TTS (Text-to-Speech) мадэляў, мы спыніліся на Donar.by. Яна адна з нешматлікіх, здольная карэктна вымаўляць беларускія словы з правільным націскам.
  • Donar.by збіраюць беларускамоўныя сэмплы і вучаць беларускамоўную мадэль. Чым больш галасоў беларусаў будзе ў мадэлі, тым лепей будзе якасць агучкі. І нам будзе прасцей захаваць беларускую мову, дзякуючы сучасным тэхналогіям.
  • Зараз мы спрабуем адказаць сабе на пытанне: ці ёсць патрэба ў беларускамоўным GPT-радыё? Калі інтарэс аўдыторыі пацвердзіцца, мы плануем аўтаматызаваць працэс, зрабіць эфіры ўнікальнымі. Цяпер мы маем каля двух гадзін эфіру, якія паўтараюцца цягам дня.
  • Таксама хочам пашырыць эфір і дадаць праграмы для вывучэння беларускай мовы, а таксама вечаровыя казкі для дзяцей. У мяне дзве дачкі і было бы класна ўключаць ім казкі на фоне. Плануем дадаць і гістарычныя, гумарыстычныя праграмы. Нашае радыё можа быць месцам, дзе вывучаюць беларускую мову.
  • Водгукі на праект можна пакінуць на сайце (цісніце на зорачку злева)

История на вечер. Краковская радиостанция заменила всех журналистов на искусственный интеллект

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился