Шимон Галоўня аб інтэграцыі мігрантаў і беларусах у Польшчы

🇵🇱 «Гэта сур’ёзны выклік». Як кандыдат ў прэзідэнты Польшчы адносіцца да міграцыі і мігрантаў (беларусаў у тым ліку)

У Польшчы на ўсіх парах нясецца перадвыбарчая кампанія — прэзідэнцкія выбары адбудуцца зусім хутка, ужо 18 мая.

Адзін з сувядучых падкаста пра палітыку «Зроблена ў Польшчы» Максім Паршута схадзіў на спатканне з кандыдатам у прэзідэнты Польшчы і Маршалам Сэйму Польшчы Шыманам Галоўняй і спытаў у яго, як ён плануе спрыяць інтэграцыі мігрантаў у выпадку перамогі, і чаму беларусы з польскім пашпартам павінны галасаваць за яго, а не, напрыклад, Тшаскоўскага?

☝️ Прыводзім адказ пана Шымона з некаторымі скарачэннямі, усё цалкам глядзіце па спасылцы

🎤 Адказ Шымана Галоўні:

— Інтэграцыя людзей, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы з легальным грамадзянствам — гэта безумоўна ў нашых інтарэсах, у польскіх інтарэсах. Нам выгадна, каб мігранты, якія прыехалі ў Польшчу і знаходзяцца тут легальна, працуюць легальна, лепш ведалі польскую мову, лепш ведалі польскія законы, а не горш. Гэта натуральна і нармальна.

Таму я з пэўным, скажам так, ну, можа, «узрушэннем» — можа гэта і няслушнае слова — гляджу на дэпутатаў з PiS, якія тры-чатыры гады таму бегалі адкрываць цэнтры інтэграцыі замежнікаў, а цяпер імкнуцца іх зачыніць — бо змяніўся палітычны вецер.

Калі гаворка ідзе пра міграцыю — справа складаная, але ў нейкім сэнсе і простая. Неабходна знізіць да нуля нелегальную міграцыю. Мы павінны быць у бяспецы і з гэтага боку таксама, бо сярод нелегальных мігрантаў ёсць і тыя, хто сапраўды патрабуе дапамогі. Але ёсць і тыя, хто можа мець дрэнныя намеры і толькі робіць выгляд, што патрабуе дапамогу. А мы павінны мець магчымасць праверыць, хто ёсць хто.

Калі міграцыя легальная, а не нелегальная, калі можна праверыць дакументы і гісторыю чалавека — тады людзі перастануць баяцца міграцыі. А міграцыя — гэта сур’ёзны выклік, асабліва для нашага грамадства, якое, і я гэта дакладна ведаю, бо размаўляю з людзьмі, апынулася на мяжы сваёй «сацыяльнай ёмістасці». Кожнае грамадства мае сваю ёмістасць.

Што да прыняцця іншых з-за мяжы — мы дзесяцігоддзямі былі амаль што аднародным грамадствам: адзін колер скуры, адна рэлігія, адна нацыянальнасць. І тут з’явіліся два мільёны бежанцаў з Украіны. І хоць яны культурна нам блізкія — але ўсё роўна высветлілася, што мы дасягнулі мяжы сваёй сацыяльнай ёмістасці. Бо гэта адбылося вельмі хутка.

Таму мы павінны быць вельмі ўважлівымі да міграцыі, каб не выклікаць супрацьлеглага эфекту — не нарадзіць варожасць да мігрантаў, якая б у выніку аўкнулася ўсім.

Ні ў якім разе нельга нацкоўваць людзей на мігрантаў. Узбуджаць ірацыянальны страх таксама нельга. Бо калі я чую, як некаторыя прыхільнікі Мэнтцэна абвінавачваюць мяне ў тым, што я запрасіў легальных мігрантаў на калядную вігілію ў Сейм… Я кажу аднаму з іх: «Слухай, яны ж легальна тут, з польскімі дакументамі». А ён мне: «Не». Я кажу: «Так». Суд так пастанавіў. «Не». «Так». А напрыканцы: «Але ж яны чорныя». Я кажу: «Ну і што?». Ну вось і пагавары з ім.

Мы не можам размаўляць пра важныя рэчы на такім узроўні. Мы павінны дакладна сказаць: калі чалавек знаходзіцца ў Польшчы легальна, ён павінен як мага хутчэй атрымаць магчымасць далучыцца да грамадства. Гэта, даруйце, прагматычна: гэта дазволіць яму развівацца, адчуваць бяспеку, але і — што важна — плаціць падаткі і складкі, ствараць сапраўдную супольнасць і супольную дзейнасць.

<> Калі беларусы ў Польшчы думаюць, за каго галасаваць, — загляніце да мяне ў кабінет. Да мяне нядаўна заходзіла Святлана Ціханоўская і прынесла гравюру з выявай Гродна…

З дому, дзе часам жывуць мае бацькі, адтуль бачна ззянне над Гроднам — там усяго 30 з нечым кіламетраў. І кожны раз, калі я там, я гляджу ў той бок — бо мае карані паходзяць з абодвух бакоў мяжы. Род Галоўняў — адтуль. Там ягонае гняздо. І я ведаю, што значыць жыць у месцы, дзе, як калісьці нехта мудра сказаў: «Не людзі пераходзілі мяжу — межы пераходзілі людзей». І мы павінны навучыцца разумець гэта, і разумець такіх людзей у Польшчы.

Взгляды какого кандидата в президенты Польши вам ближе? Три квиза

Читать дальше

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.