Беларус в Польше: работа в IT, отличия в менталитете и зарплата

Пётра працуе ручным тэсціроўшчыкам у невялікай польскай ІТ-кампаніі і з’яўляецца адзіным беларусам сярод калег. Хлопец расказаў Дзіку, ці ёсць адрозненні ў працы беларусаў і мясцовых жыхароў.

«Я з Курасоўшчыны, у Польшчу пераехаў паўгода таму, але дагэтуль меў досвед пражывання тут — вучыўся ва ўніверсітэце на юрыста ад 2007 да 2012 года. За паўгода асвоіў базавыя веды мовы, а пры канцы навучання дацягнуў да intermediate. Акцэнт у мяне ёсць, таму чуваць, што я не паляк. Але не ўсе адразу разумеюць, што я не з Польшчы — прыкладам, такі ж самы ёсць у палякаў з усходняй часткі альбо ў тых, хто доўга жыў за мяжой.

У ІТ я паўтара года. Спачатку працаваў у Мінску і шукаў працу за мяжой, каб можна было жыць у Беларусі. Але потым пераехаў. Прынялі ў кампанію, бо ведаў польскую мову і не патрабаваў шмат грашоў (уладкаваўся за 4000 злотых).

Я афіцыйна ў Беларусі працаваў толькі 1 год, таму ўсіх «прэлесцей» беларускай мадэлі ацаніць не паспеў. Але ў Польшчы мне падабаецца: тут не сочаць дасканала за табой. Галоўнае — каб ты не рабіў нічога супрацьпраўнага. Шмат чаго няможна, але за гэта няма санкцыі. Напрыклад, прапісацца трэба праз 7 дзён па прыбыцці ў Польшчу, але за парушэнне табе нічога не будзе. Трэба памяняць пасведчанне праз 6 месяцаў па прыбыцці, але калі не памяняў, табе нічога не будзе.

Так і з маёй працай — палякі больш давяраюць. Часцей за ўсё я адзін хаджу працаваць на офіс. Ключ мне сталі даваць ад офіса амаль адразу. Вахцёр толькі адзін раз праверыў мае дакументы, а потым нават і не глядзеў, якія ключы я бяру. На сцяне вісяць ключы ад розных офісаў, я проста падыходжу і бяру свой. Часам вахцёра няма на месцы, ён кудысь побач на хвіліну адышоў. Дзверы да пакоя з ключамі адамкнутыя, і, па сутнасці, ключы можа ўзяць хто заўгодна нават з вуліцы. Але такога не адбывалася.

А ў «IBA Group» у Беларусі мне не давяралі нават дробязі самому зрабіць, усё хацелі кантраляваць! І яшчэ там былі паводле кантракта пяць бясплатных дзён на год, якія можна прапусціць без прычыны. Я хацеў імі скарыстацца, мне сказалі браць за кошт адпачынку. На гэтай працы такіх праблем не было.

У Беларусі кіраўнік нашага аддзела (каля 10 чалавек) лічыў сябе вышэйшым за простых смяротных. Тут памер каманды падобны, але ўсе размовы на роўных. І пра заробак у тым ліку — не трэба нічога выпрошваць, проста пытаеш, а табе адказваюць: могуць павысіць ці не. Праз 3 месяцы працы мне паднялі заробак да 4500, праз паўгода — да 5000 злотых.

Асаблівай розніцы з палякамі не адчуваю. Але дадам, што талерантнасці я тут адчуў болей, чым у Беларусі. Стаць сваім тут значна прасцей мне, чалавеку з другой краіны, чым беларусу ў Беларусі. Паводле маіх асабістых адчуванняў. Так было і тады, калі польскую мову я толькі вучыў.

І пасля вайны канкрэтна да мяне стаўленне маіх знаёмых палякаў не змянілася. Пра пратэсты мае сябры-палякі ведалі, але толькі ў агульных рысах — Беларуссю ў Польшчы цікавяцца не надта».

🐽А вы заўважалі адрозненні паміж беларусамі і палякамі? Дзяліцеся ўражаннямі ў нашым чаце

Читать дальше

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Владимир Медведев, получивший гражданство после года ожидания, организует 24 августа легальный митинг на плаце Банковым против многомесячных задержек с выдачей видов на жительство, которые нарушают права мигрантов.

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен Польши запросил у МВД информацию о мерах по сокращению сроков ожидания вида на жительство. В ответе ведомство указало на новую судебную практику, отказывающуюся применять «заморозку» сроков по спецуставе для украинцев, и рассказало о работе системы MOS 2.0.

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Разбираем, как совершеннолетний студент без собственного заработка может подтвердить стабильный доход для получения карты резидента ЕС в Польше. Основной способ — оформление умовы ренты от родителей, с пояснениями по требованиям закона и примерами из практики.

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа можно наблюдать частичное солнечное затмение, пик метеорного потока Персеиды и парад шести планет. В статье указаны точное время и условия видимости каждого явления в Польше.