Проблемы с нотариальными приглашениями на визу в Бресте и Гродно
🥲✍️ «Складанасці ўжо ня першы месяц». Беларусы скардзяцца на праблемы з натарыяльнымі запрашэннямі на візу для сваякоў у Брэсце і Гродна
Магчыма, вы ведаеце, што людзі з міжнароднай абаронай (МА) таксама могуць высылаць запрашэнні на візу сваім родным у Беларусі (як і грамадзяне Польшчы, альбо ўладальнікі сталага пабыту/статусу рэзідэнта ЕС, альбо пражыўшыя ў Польшчы 5 год).
Аднак, згодна з адказам МЗС Польшчы, запрашэнні ад асоб з МА трэба заверыць натарыяльна.
У прыватнасці, у лісце ад міністэрства сказана, што запрашэнне павінна быць альбо зарэгістравана ў ваяводскім упраўленні, альбо засведчана натарыусам.
Магчымасць падачы заяўкі на падставе натарыяльна засведчанага запрашэння дапускаецца для асоб з міжнароднай абаронай, у тым ліку з дадатковай абаронай ці статусам бежанца ў Польшчы.
Разам з заявай трэба прадаставіць копіі дакументаў аб статусе запрашаючага (напрыклад, від на жыхарства) і дакументы аб наяўнасці сямейных сувязей. Ну і папярэдне звязацца з консулам (напісаць яму на мэйл).
Аднак у чатах рэлакантаў пішуць, што такія натарыяльная запрашэнні паспяхова прымаюць у Мінску. А вось з консульствамі ў Брэсце і Гродна ёсць праблемкі.
У прыватнасці, адзін з удзельнікаў такога чату напісаў, што «основная проблема в Бресте не в том, что отказывают в выдаче визы, а в том что документы в принципе невозможно подать. Консульство не отвечает на e-mail. По телефону говорят, что только через визовый центр можно документы подать. А в визовом центре им плевать на то, что написано в этих документах с Ministerstwo Spraw Zagranicznych. Они вообще не хотят документы принимать с нотариальными приглашениями».
А вось што расказала Dzik-у іншая беларуска, якая намагаецца зараз выслаць запрашэнне сваёй маці (прыводзім яе аповед з арыгінальнай арфаграфіяй):
— Так, складанасьці з падачай на візу <на падставе натарыяльна засведчанага запрашэння ад людзей з абаронай> у Горадні і Берасьці ўжо ня першы месяц, як аказалася. Але людзі ня ведаюць, куды зьвяртацца па дапамогу.
Я пісала ў Міністэрства замежных спраў Польшчы — яны нічога зрабіць ня могуць, усё вырашаюць консулы.
Напісала ў візавы цэнтар з пытаньнем, ці можна ўсё ж такі падавацца з натарыяльным запрашэннем. Адказалі прыйсьці на кансультацыю ў сам цэнтар. Па мэйлу таксама ніякой інфармацыі нармальна даць ня могуць. Вось хто з маіх паедзе на днях туды даведвацца, што ды як.
З Берасьця аўтаматычны адказ прыходзіць, каб самі рэгістраваліся анлайн. Але з таго, што я зразумела па чаце, усё з гэтым вельмі дрэнна, і людзі ўжо некалькі месяцаў нармальна ня могуць запісацца.
А ў Горадні адказ — падавацца праз візавы цэнтар, які, як кажуць, не прымае натарыяльныя запрашэньні.
Я заўтра перадаю докі ў Беларусь для маці, будзем даведвацца, ці не зьмянілася нешта. Бо зрабіць гэта можна толькі на месцы, на мэйл яны нічога канкрэтнага не адказалі, па тэлефоне таксама.
🐽 Калі вы таксама сутыкнуліся з такой праблемай, пішыце ў чат-бот @dzikpic_bot (калі хочаце зберагчы ананімнасць, не пішыце ў каментарах!)