Карысныя спасылкі для пошуку продкаў у Беларусі: парады з Threads
Юзер з цудоўным нікам v.i.t.a.u.t сабраў цэлы спіс. Працытуем яго тут, можа, будзе карысна.
«Калі шукаеце продкаў ў пачатку XX стагоддзя ці ў XIX стагоддзі, спачатку трэба высветліць, які быў прыход і дзе сёння ляжаць ягоныя метрыкі.
Мой алгарытм:
- radzima.net. Уводзім назву вёскі атрымліваем адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне (АТД) і прыход. Платна, але вельмі карысна.
- Дапаможнік helper.archonline.by. Уводзім населены пункт высвятляем адпаведны прыход. Таксама магчыма шукаць па прозвішчу на беларускай мове. Далей можна шукаць бясплатна.
- Прыходы і не толькі на shappoff.github.io. Уводзім назву прыходу атрымліваем інфармацыю і захоўваем сабе.
- Жніва zhnivo.com. Шукаем прыход па базе АТД Беларусі. Каманда не толькі вядзе базу, але і ездзіць у палявыя экспедыцыі, шукаючы метрычныя кнігі, споведныя ведамасці ды іншыя дакументы. А яшчэ па некаторых прыходах ужо ёсць сканы, якія можна атрымаць за сімвалічную плату.
- Архівы Беларусі archives.gov.by/be. Правяраем, якія дакументы ўвогуле захоўваюцца ў беларускіх архівах.
- Сістэма адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі sodd.by. Шукаем усе дакументы па базе.
- Пошук па вопісам hryc.by.
- Вялікія вопісы inv.velikie.org. Есць дакументы не толькі па Беларусі.
- FamilySearch.org — метрыкі, рэвізіі і іншыя дакументы.
- vgd.ru
І галоўнае: не шукайце чалавека, пакуль не знайшлі ягоны прыход. Спачатку вёска прыход архіў метрычная кніга ваш продак».