Карысная спасылка: польскі «Куфар» з аб'явамі для мігрантаў

Беларусы павінны памятаць беларускую дошку аб'яў «Kufar», дзе можна знайсці ўсё на свеце. Цяпер у Польшчы запусціўся можна сказаць што брат кузэн беларускага сайта.

Называецца «Kufar.pl» — але за ім стаіць зусім іншая каманда. Як расказаў Dzik-у адзін са стваральнікаў — айцішнік з вопытам і ў распрацоўцы, і тэсціраванні, і нават Product Owner-стве — гэта праект «ад мігрантаў для мігрантаў».

Людзі ў Польшчы часцяком посцяць аб'явы аб прадажы нейкай рэчы альбо пошуках кампаніі для імпрэзы ў Facebook. Аднак стужка хутка абнаўляецца, і ўсё губляецца. А на сайце ўсё застанецца надоўга.

Плюс сайт прызначаны ў першую чаргу для прыезджых, якія могуць не надта добра валодаць польскай — вось чаму інтэрфейс польскага «Куфра» на чатырох мовах: беларускай, англійскай, польскай і ўкраінскай (так, рускай няма).

У аб'яве можна пазначыць мову камунікацыі прадаўца.

Хто ствараў?

Насамрэч, розныя людзі, сярод якіх былі і айцішнікі. Хтосьці запускаў open source «рухавік», хтосьці мадэрыруе аб'явы. Але, канешне, без AI не абышлося. Як кажа стваральнік: «Тое, што раней займала 5 дзён, цяпер робіцца за 5 гадзін».

Ці не ўзнікне праблем праз падобныя назвы з беларускім праектам?

Не павінна. Стваральнік выкупіў дамен, а таксама аформіў рэгістрацыю гандлёвага знаку. Тры месяцы, пад час якіх маглі паступіць магчымыя пярэчанні, ужо мінулі. Цяпер застаецца толькі дачакацца дакументаў (недзе праз пару месяцаў).

Да таго ж беларускаму «Куфру» пакуль будзе цяжка выйсці на еўрапейскі рынак праз магчымыя санкцыі. Аднак наш суразмоўца дапускае, што ў будучыні зменіць назву.

Як дадаць аб&;яву?

Усё проста. Для размяшчэння ўстаўляем змест аб’явы і свой адрас е-мэйла. На яго прыйдзе спасылка для актывацыі і кіравання аб’явай — без рэгістрацыі, стварэння акаўнтаў і новых пароляў.

То бок, на сайце не збіраюцца вашыя асабістыя даныя — толькі тое, што ўкажаце самі: ужо згаданы мэйл і тэкст і кантакты самой аб&;явы.

Вы можаце посціць не толькі рэчы на продаж, але і абвесткі аб розных івэнтах, вакансіі, аб'явы пра арэнду жылля і г.д. Па сутнасці, сайт павінен выконваць ролю аб'яднання кам'юніці за мяжой.

Гэта бясплатна?

Так, усё бясплатна. Калі сайт і ўзляціць, то рэкламу будуць прадаваць фірмам, а не прыватным асобам.

Вы можаце пакінуць фідбэк стваральнікам вось па гэтай спасылцы

Калі хочаце расказаць пра свой пет-праект, пішыце нам у чат-бот

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился