Карысная спасылка: беларус зрабіў бота, каб маніторыць жывыя чэргі ва ўроцлаўскім ужэндзе

Карысная спасылка: беларус зрабіў бота, каб маніторыць жывыя чэргі ва ўроцлаўскім ужэндзе

Жыхары Уроцлава ведаюць — існуе два спосабы забраць гатовую карту пабыту. Першы — забраніраваць дату «адбёру» анлайн, але тады давядзецца пачакаць недзе месяц. І другі — паспрабаваць шчасця па жывой чарзе.

☝️ Раней, па водгуках, «к открытию толпа была уже как на концерт Коржа». Цяпер, здаецца, стала лягчэй: «Можно по живой забрать. Пару часов нужно будет подождать, но проблем, как 8-12 месяцев назад, нет».

Што тычыцца анлайн-запісу, то кажуць наступнае: «Есть запись, но она не явная — регистрируешься и ждешь СМС ориентировочно 2 месяца, оно приходит с датой + 1 месяц, итого 3. Из практики — когда пришла децизия, то можно записываться, т к карту делают около 2.5 месяцев».

А вось што расказаў адмін чату «wroclaw dokument podróży»: «Абстаноўка з адборам дакументаў наступная:

▪️ па жывой чарзе зараз з большага магчыма атрымаць дакументы ў той самы дзень, чэргі ёсць, але не параўнальна да таго, што было нават 5-7 месяцаў таму;
▪️сістэма запісу працуе праз раз, тэрміны чакання 3+ месяцы, не заўжды даходзяць даты, ёсць выпадкі, калі чакалі больш за 6 месяцаў ды не дачакаліся.

На нашу думку — NIK (нядаўна NIK праверыў Ніжнесілезскае ваяводскае ўпраўленне і выявіў азнакі карупцыі) тут не меў уплыву, проста пачаўся новы год і трэба KPI падымаць 🤷 Паглядзім, як доўгатэрмінова гэта будзе працягвацца».

Адзін з нашых чытачоў, Уладзімір, распрацоўшчык з 10 гадамі вопыту, запіліў тэлеграм-бот @duw_queue_updates, які прызначаны для «маніторынгу самай запатрабаванай чаргі — на адбор карты пабыту». Пагутарылі з ім.

Як з’явілася ідэя і ў чым яе плюсы?

Як кажа Уладзімір, ва Уроцлаве «вельмі цяжка атрымаць карту» — спачатку чакаеш дэцызіі, а потым яшчэ і самога друку пластыку, на што можа сысці больш за месяц.

Недзе год таму распрацоўшчык атрымаў запаветнае паведамленне, што ягоны побыт гатовы.

«Сябар запрасіў мяне на вяселле, і таму мне гэтая картка трэба была тэрмінова, — расказвае ён. — Я рашыўся пайсці ў чаргу. Як гэта выглядае? Ты прыходзіш і бярэш талончык у аўтамаце. Гэта свайго роду чэлендж, бо талончыкі “выкідваюць” цягам дня — вялікую партыю раніцай і потым яшчэ дакідваюць паэтапна. Колькі — залежыць ад наплыву. І таму людзі стаяць каля гэтых тэрміналаў і пастаянна па іх клікаюць.

Пры гэтым паведамленні аб новай партыі талонаў яшчэ ёсць на сайце DUW. І вось, седзячы ў чарзе, я падумаў, што было б значна зручней, калі б мне прыходзілі пушы на тэлефон і не даводзілася маніторыць інтэрнэт-старонку».

Першую версію з натыфікацыямі праз Pushover Уладзімір зрабіў літаральна «на каленцы», пакуль чакаў свой талончык (ён захапіў з сабой лэптоп, плануючы папрацаваць). А потым вырашыў зрабіць яе больш зручнай для іншых і перавёў у тэлеграм (бот даступны тут: @duw_queue_updates). Бо — «гэта зручней, чым усталёўваць асобную аплікацыю».

Праграма напісаная на Go. У чым яе перавагі? Па-першае, як ужо казалася вышэй, не трэба пастаянна маніторыць сайт.

А, па-другое, талончыкі часта дакідваюць ужо вечарам. Не ўсе пра гэта ведаюць і таму едуць раніцай. А пушы дазваляюць не спяшацца і пад’ехаць ва ўжондужо пасля працы, калі няма чэргі.

«Акрамя таго, у боце можна паглядзець агульную колькасць талонаў на дзень, — дадае распрацоўшчык. — Не ўпэўнены, ці вядуць ужонднікі статыстыку, але, па маіх назіраннях, людзей у Дальнашлёнскім ужонде вельмі шмат. За тыдзень могуць выдаць і тысячу талонаў. А з улікам чэрг і тэрмінаў часовых побытаў (максімум на 3 гады) гэтаму чалавечаму патоку не будзе ні канца, ні краю».
Дададзім, што яшчэ існуе падобны бот пад назвай @kolejkaduw

🐽Уроцлаўскія, дзяліцеся, колькі зараз чакаць карты пабыту ў вашым ваяводстве! Пішыце ў каментарах альбо чат-боце

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился