Карта EU Tech Map: 750 европейских альтернатив американским IT-компаниям

Як піша devby, карту EU Tech Map запусціў прадпрымальнік Дантэ Эміліа Грасі, які базуецца ў шведскім Мальмё.

На ёй па краінах сабраныя розныя тэхналагічныя кампаніі і сэрвісы, якія могуць замяніць амерыканскія і садзейнічаць умацаванню лічбавага суверэнітэту ЕС.

Зараз там 750 кампаній. Ёсць пошук па гарадах, фільтры па краінах і галінах, карткі кампаній, магчымасць падзяліцца. Таксама ёсць спецыяльны пошук, у які можна ўвесці амерыканскую кампанію і атрымаць спіс еўрапейскіх аналагаў.

Паводле слоў стваральніка, еўрапейская лічбавая інфраструктура доўгі час залежала ад партнёраў, чые абавязацельствы змяняюцца разам з палітыкай, а рашэнні, якія прымаюцца ў далёкіх краінах, уплываюць на мясцовы лічбавы ландшафт — прычым практычна імгненна, без дыялогу, па загадзе. То бок замежныя законы ўплываюць на еўрапейскія бізнесы, а ланцужкі і тэхналогіі, якія знаходзяцца пад знешнім кантролем, робяцца інструментам уздзеяння.

Грасі піша, што гэтая залежнасць дорага каштуе Еўропе, і яна больш не можа дазволіць сабе гэтую цану, тым больш што тут ёсць таленты і інавацыі. Мэта карты — паказаць, колькі ў Еўропе ўжо зроблена.

На ёй адзначаны тэхналагічныя, софтверныя і сэрвісныя кампаніі. Аўтар кажа, што кожная з іх — не проста прадукт і можа дапамагчы забяспечыць стратэгічную самастойнасць рэгіёна, эканамічную бяспеку і прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям і законам.

Читать дальше

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

С сайта беларуского МВД исчезла онлайн-проверка запрета на выезд из Беларуси. Говорят, узнавайте лично

Сервис проверки временного ограничения на выезд из Беларуси удалён с сайта МВД. Теперь информацию можно получить только при личном обращении в миграционный отдел по месту жительства.

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Так как же всё-таки доносить документы в Варшаве без электронного подтверждения?

Практическое руководство по подаче документов в Варшаве через систему MOS без обязательного электронного подтверждения, с пояснениями от иммиграционных экспертов о сверке оригиналов и копий.