Карьера в BigTech: как стать заметным без паспорта и стереотипов

Каця Лысёнак, кар’ерны коўч, PhD-даследчыца і HRBP у Google, расказала блогам devby, на што звярнуць увагу, калі будуеш кар’еру ў міжнародных кампаніях. І без якіх маркераў і хітрыкаў нават моцны спецыяліст застанецца нябачным (на базе свайго асабістага досведа).

Розныя офісы — розныя правілы

— Калі вы вырашылі, што хочаце працаваць у буйной міжнароднай кампаніі, то не трэба адразу рэдагаваць рэзюме. Прааналізуйце, што ў вашай індустрыі з’яўляецца «залатым квітком» на сусветным узроўні.

Можа быць вы працавалі ў буйной рэгіянальнай кампаніі, якая вядомая на захадзе (EPAM, Flo, Vinted, Bolt)? Або вы маеце міжнародныя сертыфікацыі: PMP, PRINCE2 або ACCA для фінансістаў. А можа быць вы паспяхова выводзілі прадукт на глабальны рынак або мелі значныя ўзнагароды ў міжнародных спаборніцтвах? Гэта ўсё будзе для вас вялікім плюсам.

Калі вы выбіраеце кампанію, то вельмі важна разумець, якія функцыі выконваюць іх розныя офісы. Ёсць глабальныя хабы (Netflix у Амстэрдаме, Google у Дубліне). Гэта «плавільныя катлы», дзе працуюць людзі з 50+ краін. Амаль усе тут мігранты, і ангельская — адзіная неабходная мова.

А для офісаў продажаў (напрыклад, Google у Амстэрдаме) неабходна ведаць мясцовую мову і мець лакальны нэтварк. Без гэтага вы будзеце біцца ў сценку.

Для інжынерных цэнтраў (як Google у Варшаве або Amazon у Берліне), мова і ваш бэкграунд не маюць вялікага значэння. Тут звяртаюць увагу толькі на інжынерныя навыкі. Інакш кажучы, адіная мова, якая тут патрэбная — нейкая мова праграмавання.

BigTech-кампаніі рэдка звяртаюць увагу на пашпарт кандыдата. Яны традыцыйна найбольш ахвотна робяць візы сваім супрацоўнікам. Умоўны Google або Amazon хочуць мець топ 1% самых лепшых кандыдатаў на рынку. Калі вы ўваходзіце ў гэты працэнт, то яны перавязуць вас хоць на Марс.

Трэба не толькі рабіць, але і паказваць

— Большую частку сваёй кар’еры я была адзінай беларускай у камандзе. Гэта давала мне «чысты ліст», я магла будаваць асабісты брэнд без стэрэатыпаў.

Я лічу, што імігранты з краінаў усходняй Еўропы маюць асаблівы «голад» да поспеху, жалезную працоўную этыку і data-driven падыход. Але нам часта не хапае «мяккай сілы».

🔹Будзьце заўважнымі. Мы ўмеем працаваць, але часта робім гэта ціха. І я зараз не кажу пра хвальбу. Вашыя калегі мусяць ведаць, над чым вы працуеце.

Дапамагаюць простыя рэчы: кароткія апдэйты, зразумелыя справаздачы ды актыўнасць на сустрэчах. Калі ваш мэнэджэр ці яго калегі не могуць адразу адказаць, чым вы занятыя ў гэты момант, то значыць вас амаль не бачна.

🔹Не забывайцеся на самапрамоцыю. Мы памылкова лічым, што добрую працу заўважаць і так. Калі заўважнасць на працы — гэта пра працэс («я працую над праектам Х»), то самапрамоцыя — гэта падкрэсліванне выніку і ўплыву, якія мелі вашыя праекты («праект Х, які я ўзначальваю, прынёс кампаніі +10% прыбытку»).

Важна не толькі зрабіць, але і данесці, чым гэта карысна. Мэнэджар можа падказаць, але адказнасць за тое, каб пра вашы дасягненні ведалі, на вас.

🔹Заводзьце знаёмствы. Для нас гэта часта выглядае як нешта другаснае, хоць у міжнародных карпарацыях гэта палова поспеху. Гэта ваш сацыяльны капітал, вашы гарызантальныя і вертыкальныя сувязі па-за межамі каманды.

Знаёмцеся з суседнімі дэпартаментамі, шукайце ментараў і ўдзельнічайце ў прафесійных супольнасцях. Так вы створыце ўласнае кола падтрымкі.
І абавязкова ўлічвайце, якія нормы камунікацыі дзейнічаюць у міжнародных кампаніях. Яны могуць моцна адрознівацца ад прывычным нас.

👉 Поўны артыкул з прыкладамі, чаму няварта шчыра адказваць на пытанне «Ну як табе Дублін?», чытайце па спасылцы

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился