Как взять кредит в Польше без проверки доходов: реальный опыт

«Я брала не для сябе, а для сяброўкі, у якой няма афіцыйнага даходу ў Польшчы. У мяне больш за год ёсць ІП, па якім стабільны неблагі даход. Спачатку хацела ўзяць лізінг на два ноўты, але ў краме зрабілі запыт да двух банкаў, з якімі яны супрацоўнічаюць, і адказалі, што 6800 злотых мне не дадуць.

У выніку растэрміноўку (гэта завецца «raty») маглі даць ў краме «Media expert» на 3 тысячы злотых. Вельмі зручна, сяброўка якраз хацела ноўт за 2200 злотых. Ад мяне патрабавалі няшмат, таксама ўразіла, што ніхто нічога не правяраў:

  • пашпарт (у мяне ўжо ёсць польскі, але падазраю, што і беларускі не праблема)
  • сказаць, колькі я зарабляю нэта (інвойсаў не трэба было паказваць)
  • сказаць, ці ёсць у мяне дзеці (ніякіх дакументаў не прасілі)
  • назваць цану, якую я плачу за кватэру (я назвала меншую суму, ніж насамрэч)

Агулам працэдура заняла каля 40 хвілін, большая частка пайшла на праверку крэдытнай магчымасці ў двух банках. У выніку на мяне запісаная растэрміноўка на 12 месяцаў пад 0%. Сяброўка цяпер самастойна пералічвае грошы краме. Як бачыце, нічога складанага».

Дзякуй усім, хто дасылае нам свой асабісты досвед, цікавыя гісторыі і пытанні! 💜

А ці бралі вы крэдыты ў Польшчы? Падзяліцеся водгукамі ў ананімны dzikpic_bot.

Читать дальше

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Иностранцы сейчас ждут свой побыт в Польше месяцами (а то и годами). По закону дело должны рассмотреть за 60 дней, но, по статистике инициативы glos-migranta.eu, в 15 из 16 воеводств среднее время рассмотрения дела о временном пребывании в 2026-м длилось гораздо дольше: от 242 дней в среднем в Малопольском