Как беларусы получают польский паспорт: сложности развода и путь к гражданиству ЕС

Згодна з нашай апошняй апытанкай, 1% падпісчыкаў (гэта 54 чалавекі) мае польскае грамадзянства, яшчэ 7% (299 чалавек) атрымалі карту сталага побыту ў Польшчы. Дзік спытаў атрымальнікаў польскага пашпарта, што ім гэта дало.

«Мой тата — polak z krwi i kości, я вырасла на самай мяжы з Польшчай, таму карта паляка была лагічным працягам сямейных традыцый.

Я прыехала ў Польшчу 3 гады таму па шэнгенскай візе (так атрымалася). У мяне была праца на польскую кантору, з якой я прыйшла падавацца на kartu stałego pobytu. Прыкладна праз паўгода ў мяне быў запаветны пластык.

Правілы такія: год жывеш па КСП і можаш падавацца на грамадзянства. Гэты год я прысвяціла падрыхтоўцы дакументаў: зрабіла польскае пасведчанне аб нараджэнні (у маім ваяводстве патрэбнае было толькі маё пасведчанне + ягоны натарыяльны пераклад), здала іспыт на B1, дачакалася вынікаў.

Бяда прыйшла адкуль не чакалі: я ў разводзе, пасведчанне пра развод пры пераездзе згубілася. Мой былы муж таксама згубіў свой экзэмпляр. Пра тое, што яно патрэбнае, я даведалася толькі пры падачы докаў на грамадзянства. Потым у мяне былі слёзы, шок, боль, спроба зразумець, што цяпер рабіць (у Беларусь мне ехаць небяспечна).

У выніку я зрабіла штосьці накшталт даверанасці на сяброўку, яна перадала мне сюды копію + паперку са звесткамі пра заключэнне шлюбу (мы разводзіліся праз ЗАГС, у Польшчы так няможна — толькі праз суд, таму патрабуюць такую паперу). Гэта ўсё я пераклала на польскую мову, і занесла ва Urząd Stanu Cywilnego.

Мяне палохалі, што гэтага будзе недастаткова, што прыйдзецца яшчэ раз разводзіцца ў Польшчы, бо працэдуры адрозніваюцца. Гэта няпраўда, прынамсі, для Познані. Супрацоўніца ўжонду сказала, што яны ведаюць пра адрозненні ў працэдуры, таму ўсё будзе добра. Прыкладна праз месяц я забрала польскую версію пасведчання пра развод, і данесла яе ва ўжонд. Агулам працэс заняў прыкладна 5 месяцаў.

І вось праз месяц мне прыйшла дэцызія. Я выходзіла з пошты і плакала ад асэнсавання, што ўсё скончылася. Я пад абаронай Польшчы, маю адзін з наймацнейшых пашпартоў у свеце. Ну і што тут таіць, класна было разумець, што гэтая папералогія скончылася.

Потым трэба было адразу запісацца на атрыманне dowodu osobistego ва urządzie stanu cywilnego. Ён робіцца бескаштоўна недзе тыдзень. Калі забіраеш dowód, мусіш аддаць КСП.

Выраб самога paszportu (накшталт загранпашпарта) — неабавязковы, але я мусіла паляцець у Мексіку, а туды няможна na dowód. Гэта мне каштавала 150 злотых, заняло 2 тыдні.

Зазначу, што польскі пашпарт адрозніваецца ад беларускага. Там ёсць фразы накшталт «уладальнік гэтага пашпарту знаходзіцца пад абаронай Рэчы Паспалітай Польшчы», «Калі ўладальнік гэтага пашпарту ў бядзе, дапамажыце яму». Не тое, што «пашпарт з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь».

Беларускі пашпарт ад таго часу ляжыць у шуфлядзе, бо новы пашпарт закрыў тэму з легалізацыяй у Польшчы і яшчэ 30 краінах, даў магчымасць працаваць у Еўрасаюзе + Брытаніі + Швейцарыі/Ісландыі/Ліхтэнштэйне і неймавернае пачуццё ісці ў чаргу на пашпартным кантролі для грамадзянаў ЕС (якая звычайна карацейшая ў 15 разоў).

З польскім пашпартам я пакуль не галасавала, але налета пайду абавязкова. Планую паспрабаваць у выбарчую камісію трапіць або назіральніцай пайсці. Цікава паглядзець, як выглядае выбарчы працэс у дэмакратыях».

🐽Дзякуй усім, хто адгукнуўся! Неўзабаве будзе другая частка.

Читать дальше

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Владимир Медведев, получивший гражданство после года ожидания, организует 24 августа легальный митинг на плаце Банковым против многомесячных задержек с выдачей видов на жительство, которые нарушают права мигрантов.

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен Польши запросил у МВД информацию о мерах по сокращению сроков ожидания вида на жительство. В ответе ведомство указало на новую судебную практику, отказывающуюся применять «заморозку» сроков по спецуставе для украинцев, и рассказало о работе системы MOS 2.0.

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Разбираем, как совершеннолетний студент без собственного заработка может подтвердить стабильный доход для получения карты резидента ЕС в Польше. Основной способ — оформление умовы ренты от родителей, с пояснениями по требованиям закона и примерами из практики.

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа можно наблюдать частичное солнечное затмение, пик метеорного потока Персеиды и парад шести планет. В статье указаны точное время и условия видимости каждого явления в Польше.