Изменения в миграционной политике Польши для белорусов: интервью с ведущим подкаста

🇵🇱 «Падыход да беларусаў змяніўся на больш прагматычны». Пагутарылі пра перспектывы мігрантаў з вядучым падкасту «Зроблена ў Польшчы»

PiS любіць беларусаў болей, чым урад Туска? Ва ўсім вінаватыя PBH-шнікі? Беларусы не змогуць падавацца на абарону?

Dzik сабраў некаторыя меркаванні/страхі з нашага чату і папрасіў Кірыла — аднаго з вядучых падкасту «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку — іх пракаментаваць.

У падкасце «Зроблена ў Польшчы» сувядоўцы Кірыл (блогер, па адукацыі — спецыяліст па палітычнаму маркетынгу) і Макс (блогер і медыяменеджар) размаўляюць пра польскую палітыку.

— Беларусам уласцівая такая рыса як «панікаваць». Разумею, нікому не хочацца аказацца ў сітуацыі, як у беларусаў у Літве. Але пакуль не бачу нічога, што паказвала б, што Польшча рухаецца ў «літоўскі» бок.

Пару тыдняў таму я напісаў у твітары, што з прыходам новай улады падыход да беларусаў змяніўся з уласцівага PiS-у сентыменталізму на больш прагматычны. Ну і ўвогуле, для «Грамадзянскай платформы», для Дональда Туска кірунак усходу значна менш цікавы, чым для папярэдняга ўрада.

Хаця слова «цікавы» тут не зусім дакладнае. Хутчэй, для PiS гэта была такая мара, «Międzymorze» (гэта канцэпт, які прадугледжвае стварэнне альянсу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, ад Літвы і да Румыніі - Dzik).

У адным з бліжэйшых выпускаў мы будзем размаўляць пра канвенцыю PiS. І яны там падпісалі праграмную дэкларацыю, дзе адным з пунктаў было «międzymorze». Такі стратэгічны праект, дзе б на чале краін нашага рэгіёну стаяла менавіта Польшча.

Не, новая ўлада нас, беларусаў, не ненавідзіць. Я манітору навіны і яшчэ не бачыў ні аднаго нацыяналістычнага выпаду ў бок беларусаў. Напрыклад, у тым знакамітым твіце Туска пра «айцішнікаў» трэба было звяртаць увагу на арфаграфію! А менавіта, на двукоссе вакол слова «informatyki». То бок, меліся на ўвазе не сапраўдныя праграмісты.

  • «Пасля таго, як прымуць новую міграцыйную стратэгію, беларусы не змогуць падавацца на абарону ў Польшчы»
  • Калі я пачуў выступ Туска ўпершыню, то ў мяне была падобная рэакцыя: «Ух ты ж, ніфіга сабе!». Бо калі Польшча прыпыніць прымаць заявы на абарону, то парушыць шэраг важных міжнародных законаў, у першую чаргу, Жэнеўскую канвенцыю.

Але потым, калі я пачытаў сам тэкст праекту (там 36 старонак), то зразумеў, што Польшча проста мяняе падыход на, скажам так, больш жорсткі. Аднак нейкай крамолы я там не пабачыў, і беларусы ў гэтым дакуменце ўвогуле далёка не на першым месцы (дарэчы, мы будзем пра гэта размаўляць у наступным выпуску ў сераду, таму сачыце за анонсамі).

Калі коратка, то там гаворыцца, што за апошнія 10 год Польшча сутыкнулася з вялікім наплывам мігрантаў. Пачалося ўсё з увядзення бязвізу для ўкраінцаў (у 2017-м - Dzik). Потым, прыкладна праз два гады, была хваля індусаў. Пасля дадаліся беларусы, ну і зараз праз вайну ідзе новая вялікая хваля ўкраінцаў.

Цяпер у Польшчы прыкладна 2,5-3 мільёна мігрантаў. Гэта шмат, улічваючы, што да 2015-га краіна была вельмі монанацыянальнай. У перспектыве гэта можа прывесці да сур’ёзнай эскалацыі ў грамадстве. Таму польская дзяржава вырашыла зрабіць першы крок сама, а не чакаць, пакуль праз 10 год у гарадах з’явяцца нацыянальныя гета.

Сёння міграцыйная стратэгія — гэта толькі пастанаўленне Савету Міністраў. То бок, праект яшчэ нават не дайшоў да Сейму, а значыць, у ім могуць быць папраўкі. Трэба глядзець ужо канчатковы варыянт, каб рабіць нейкія высновы наконт абароны і іншага.

Але пакуль, наколькі я разумею, гаворка ідзе менавіта пра знешнюю мяжу з Беларуссю і нелегальных мігрантаў. Гэта ўскосна пацвердзілася і пад час слуханняў у Сейме, калі Анджэй Дуда сказаў, што прыпыненне права на азыл закране беларусаў. На што Туск адказаў, што не бачыў яшчэ ніводнага беларуса, які б пераходзіў мяжу з Польшчай нелегальна.

Думаю, адносна надання азылю беларусам змены будуць хіба што ў бок большага кантролю, каб людзі не хлусілі. То бок, для падачы на міжнародную абарону, хутчэй за ўсё, трэба будзе падаваць яшчэ нейкія доказы акрамя сваіх слоў.

Працяг (частка 2 з 3-х)👇

Читать дальше

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Разъяснение Управления по делам иностранцев Польши о том, засчитываются ли командировки индивидуальных предпринимателей (B2B) за границей в 5-летний срок для получения статуса долгосрочного резидента ЕС. Объяснение основано на буквальном толковании закона и различиях между трудовыми и гражданско-пра

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В июле 76% решений по делам белорусов в Польше были отказными, что почти в полтора раза превышает показатели всего 2025 года. Ведомство объясняет это более строгим рассмотрением заявлений и истечением сроков давности по делам 2020 года.

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.