Инструменты для изучения белорусского языка в День родного языка
Так, сёння, 21 лютага, мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы/Міжнародний день рідної мови/Międzynarodowy Dzień Języka Ojczystego і г.д.
Сабралі ў гонар гэтага некалькі інструментаў, якія дапамогуць падцягнуць штодзённую беларускую:
- Бот для вывучэння беларускай і сайт са «словам» дня на беларускай ад распрацоўшчыка Захара (яшчэ ён зрабіў такі ж бот для польскай).
- Skarnik — для перакладу з рускай на беларускую і наадварот. Ёсць і раздзел з тлумачальным слоўнікам.
Verbum.by — анлайн-слоўнік.
🔹Праверка правапісу анлайн ад Інстытута мовазнаўства НАН (наогул, на гэтым сайце шмат добрага, той жа сінтэз беларускага маўлення, падрабязней тут).
Таксама для праверкі правапісу: drukarnik.app і Languagetool.org.
- Тэхнаблог на беларускай мове ад франтэнд-распрацоўшчыка (дапаможа з тэрмінамі).
- 5000+ айцiшных слоў па-беларуску ў вольным доступе ад распрацоўшчыка і перакладчыка Аляксандра Клюева.
- Для напрацоўкі вымаўлення і новых слоў: YouTube-блог «Цёмны Лёс» ад «АйціБарады» і агляды гульняў ад блогера Рудзі.
- Каб пазнаёміцца з класікай і сучаснай літаратурай на беларускай: Audiobooks.by ад супрацоўніка Google Мікіты Белаглазава.
- Калі ж вам больш даспадобы друкаванае слова, тады — «Беларуская палічка». Ну і, канешне, падтрымлівайце беларускіх выдаўцоў, якія выпускаюць пераклады на беларускую папулярных кніжак.
- Калі хочаце глядзець кіно і серыялы на беларускай: «Знічка», «Screenka», «Кінакіпа» і іншыя сайты з агучкай і субцітрамі. Так, па сутнасці, гэта пірацкі кантэнт. Але што паробіш, калі Netflix не дадае белмову 🤷♂️
А што вам дапамагае палепшыць родную мову?
🫶Падтрымайце Дзіка падпіскай. Dziki dziakuj!