День родного языка 2023: почему важно сохранять белорусский
Хоць Францішак Багушэвіч напісаў гэтыя словы ў 1891 годзе, але яны неймаверна актуальныя і сёлета, у 2023.
Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. І менавіта сёлета становіцца зразумелым, што мова — гэта не проста словы. Мова — гэта тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Часам — гэта тое, з чым мы нараджаемся. Часам — гэта наш выбар.
Мы віншуем вас з гэтым днём і зычым, каб у вашым сэрцы было месца для беларушчыны.
👉А якое вашае любімае слова на роднай мове? Дзяліцеся ў каментарах!