Четыре года ожидания карты резидента ЕС в Польше

😱⏳ Пятнічны пост. Як грамадзянін Украіны 4,5 гады чакаў сваю карту рэзідэнта ЕС у Польшчы

Антон прыехаў з Украіны ў Польшчу ў 2010-2011 годзе. У 2020-м ён вырашыў падацца на pobyt rezydenta długoterminowego UE — і чакаў децызіі амаль 4,5 гады.

Як жа так атрымалася? Чытайце ягоную гісторыю (uwaga, там будуць цытаты на ўкраінскай)👇

Антон прыехаў у Польшчу прыкладна 15 гадоў таму — на навучанне. Нагадаем, што адзін год са «студэнцкім» ВНЖ залічваецца за палову. У дадатак хлопец мяняў ВНУ, заставаўся на «другі год», і таму час падавацца на рэзідэнта надышоў не хутка.

У лістападзе 2020-га Антон вырашыў — пара. Ён адправіў заяву на часовую карту побыту — і паралельна на рэзідэнта ЕС. «Але мені пізніше сказали, що вони спочатку розглядають карту побиту, а потім, вже після того, як буде рішення по карті побиту, будуть розглядати карту резидента, — адзначае суразмоўца. — Якби я це знав одразу, то подумав би, чи варто так подавати».

У выніку Антон спачатку… атрымаў адмову ў ВНЖ — бо супрацоўнікі ўжонда ў Куяўска-Паморскім ваяводстве згубілі ягоны «załącznik №1».

Аднак ён не здаўся і падаў апеляцыю. Гэта каштавала яму пару месяцаў, але ў выніку дадатак знайшлі, выбачыліся, і ўсё ў гэтым плане склалася. А вось з картай рэзідэнта ўзнікла праблема.

Адмова

У 2021-м Антон вырашыў пераехаць з Быдгашча да Познані. Таму ён перанёс свой кейс да ўжонда Велікапольскага ваяводства.

Прыкладна год пасля гэтага яго ніхто не чапаў. А потым ужонд даслаў ліст, што ім зноў спатрэбіліся дакументы, якія хлопец ужо надаваў раней, у іншым ваяводстве. Напрыклад, даведку з ZUS, PIT-ы і ўмовы працы за некалькі гадоў.

«Можливо, річ у тому, що ці документи пішли в одну справу, на карту побиту, а на карту резидента ті ж самі документи треба було донести знову», — лічыць Антон.

У любым выпадку, ён сабраў што мог і адправіў інспектару з абяцаннем пазней даслаць дакументы з ZUS. А праз некаторы час выпадкова пабачыў на сайце са сваім кейсам, што яму адправілі нейкі ліст. На жаль, на адрас старой кватэры, адкуль Антон ужо з’ехаў.

Пакуль разабраліся, што ж там было напісана і наогул хто гэты ліст забраў, выйшлі ўсе тэрміны. Выявілася, што ў гэтым паведамленні была негатыўная дэцызія — бо хлопец не паспеў своечасова даслаць злашчасную даведку ZUS.

Працяг

Читать дальше

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

Переезд в другую страну — стресс для всей семьи. Пока родители решают вопросы с документами, работой и жильем, дети привыкают к новой школе, языку и окружению. Но за замкнутостью, плохими оценками и нежеланием выходить из дома иногда скрываются проблемы посерьезнее обычных трудностей адаптации.  На какие тревожные «звоночки» стоит обратить внимание после

Премьер Польши Туск говорит о подозрительном движении на польско-российской границе. Полиция отправила в регион значительные силы

Премьер Польши Туск говорит о подозрительном движении на польско-российской границе. Полиция отправила в регион значительные силы

2 ноября KGP сообщила о штабе операции в Варминьско-Мазурском и Подляском воеводствах после предупреждений разведки о возможных диверсиях. По словам Туска, силы предотвратили провокацию.