Беларусы за мяжой: як захоўваюць родную мову ў Польшчы, Літве і Беларусі
«Ніхто не паставіць сям’ю на ўлік праз тое, што ў дзіцяці родная мова — беларуская»
Devby папрасiў айцiшнiкаў, якiя навучаюць сваiх дзяцей па-беларуску, расказаць пра гэта.
🇵🇱Польшча:
«Мы выхоўваем сваю маленькую дачку па-беларуску. Тут, у Беластоку, гэта бяспечна: ніхто не паставіць сям’ю на ўлік праз тое, што ў дзіцяці родная мова — беларуская. Лiчым, што асноўнае — асабісты прыклад, а школа і вуліца навучаць польскай, англійскай ды рускай.
Для гурткоў дачка яшчэ малая. Але ж у Польшчы можна знайсці беларускія кніжкі, а ў сеціве — беларускія мульцікі. Улюбёны мульцiк у дачкi — «Свінка Пэпа», таксама яна любiць кніжкі з серыі «Хвілінкі-цікавосткі». Нам ix падарылі сябры з Беларусі, але такія можна купіць на Alegro.pl».
❤️Беларусь:
«У нас чацвёра дзетак, але цяпер самыя малодшыя ў садок не ходзяць — у нас і так дома свой садок. Мы цяпер жывем у Заслаўі, і адшукаць беларускую адукацыю ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі — задача нерэальная. Пакуль нам толькі ўдалося дабіцца адкрыцця аднаго беларускага класа. На жаль, наша пачынанне так і засталося ўнікальным — у наступныя гады жадання адкрыць яшчэ адзін першы беларускі клас не знайшлося ні ў бацькоў, ані ў чыноўнікаў. Так і вучацца шэсць дзетак у адзіным беларускім класе на ўвесь горад».
🇱🇹Літва:«Я айцішнік, цяпер жыву ў Вільні. Дачка вучыцца ў беларускай гімназіі iмя Скарыны. Гэта цудоўная школа, навучанне ў якой вядзецца на беларускай мове. Дачцэ 10 гадоў, яна вучыцца ў чацвёртым класе. Дагэтуль два гады вучылася ў Мінску ў гімназіі — яна быццам таксама беларуская, але ад гімназіі адна толькі назва. Настаўніца на перапынках пераходзіла на рускую мову, таму і занурэнне было не паўнавартасным».
Усе гісторыі тут