Беларусы в Польше создают копию креста Софии Минской и пиратский флот для поездки в Копенгаген
⛵️🇩🇰 Беларусы ў Польшчы хочуць зрабіць рэпліку крыжа мінскай князёўны XII стагоддзя — а таксама зладзіць «першы беларускі пірацкі флот» на Капенгаген (працяг)
Uwaga, гэта працяг аповеду, чым адметны крыж Сафіі Мінскай, чаму беларусы вырашылі зрабіць копію і чаму збіраюць на яе некалькі тысяч еўра. Чытайце пачатак вось тут 👈
Адна з мэт усёй гэтай задумы — сабраць людзей, якія гатовыя адправіцца ў Капенгаген паглядзець на арыгінальны крыж. А каб было весялей, Марыя вырашыла яшчэ зладкаваць «першы беларускі пірацкі флот».
Можна будзе аправіцца ў сталіцу Даніі на яхце альбо, калі ў вас марская хвароба, паляцець лоўкосцерам, а ўжо потым на месцы аб’яднацца.
Чаму менавіта «пірацкі флот»? Бо гэта супольнасць без радзімы. Але, у адрозненне ад сапраўдных піратаў, беларускія будуць міралюбівыя. Хутчэй як у One Peace, чым у падручніках гісторыі. Марыя запэўнівае, што ніхто нікога на абардаж браць не будзе.
Да ўдзелу ў флоце запрашаюцца жадаючыя, хто мае карабель і не баіцца цяжкасцей. Па словах арганізатаркі, у будучыні нават плануецца запусціць спецыяльную платформу, на якой людзі без караблёў змогуць іх пазычыць.
Але аб гэтым пакуль што рана казаць — першыя дэталі паходу будуць вядомыя не раней за травень. На сёння галоўнае — сабраць на крыж, бо без крыжу не будзе і паходу.
А вы калі-небудзь пагаджаліся на дзіўныя прыгодніцкія авантуры? Калі так, то на якія?