Беларуска пераехала з Ольштына ў Варшаву: рэфлексія пра два гады ў Польшчы

🧳 🇵🇱 Беларуска пераехала з Ольштына ў Варшаву — і вось што пра гэта думае (частка 2)

Пачатак з разважаннямі пра жыццё ў Ольштыне і польскай сталіцы чытайце вось тут 👈

Іншыя адметнасці:

1️⃣ Самае галоўнае — легалізація. У Ольштыне гуманітарны побыт мне зрабілі за паўтара месяца, а карту аддалі за тыдзень (гэта было ў 2023-м). Калі  пра гэта расказваю людзям, то ўсе такія: «Што????»

2️⃣ Трохі пра івэнты (відавочнае). У Варшаве ў цябе больш магчымасцяў нешта паслухаць — дастаткова проста выйсці з дому. Так, я паслухала Fall Out Boy, Shame, Wolf Alice, « Пятлю Прыхільнасці», «Саюз».

У Ольштыне канцэртаў такога ўзроўню няма, і беларускія гурты асабліва не даязджаюць. Але аднойчы мая сяброўка-полька паклікала мяне на charytatywny вечар, і я кайфанула: там былі польскія бэнгеры, лакальныя гурты спявалі песні пра Мазуры і Ольштын. Было вельмі добра, ну і магчымасць папрактыкаваць польскую.

3️⃣ Пра медыцыну — для мяне ў гэтым плане нічога моцна не змянілася, бо я плачу за LuxMed (401 злоты за версію, дзе ўключана ўсё), плюс у мяне ёсць NFZ. Да ўрачоў я хажу часта (5–7 разоў у месяц), таму для мяне гэта найлепшы варыянт

У Варшаве было крыху складаней трапіць да добрага ўрача — яго трэба пашукаць (дзякуй усім, хто піша водгукі!). Але я знайшла сваіх спецыялістаў і цяпер выходжу ад іх з радаснымі эмоцыямі.

У Ольштыне было крыху інакш: напрыклад, я адразу трапіла да добрага гінеколага, і пры пераездзе мне было проста балюча яго мяняць. Але мінус Ольштына, напэўна, у тым, што ў цябе няма такога выбару ўрачоў як у Варшаве.

Па тэрмінах запісу — і там, і там у мяне атрымліваецца даволі хутка трапіць (з накіраваннем, само сабой).

4️⃣ Паркінг. Запаркаваць машыну пад час паездак па Варшаве — гэта квэст узроўню 100. У цэнтры можна кружыць хвілін 20, каб нармальна стаць (хаця, канешне, часам шанцуе). І, здаецца, у нас з’явіўся новы артыкул выдаткаў — паркінг: у выходны дзень лёгка можам пакінуць 30 злотых. У Ольштыне ж з гэтым значна прасцей.

Вынік

— Не ведаю, дзе мне лепш, і там, і там ёсць як свае мінусы, так і плюсы. Пакуль што я больш за жыццё ў маленькім горадзе, бо, напрыклад, з Ольштына мы выязджалі часцей, чым з Варшавы — праваліліся тут у адаптацыю, і яна заняла шмат часу.

Чаго мне не хапае ў Варшаве:

  • ольштынскіх азёр і прыроды;
  • ольштынскага паветра (экалогія там топ);
  • адчування, што ў горадзе ўсе адзін аднаго ведаюць;
  • камернага чата беларусаў — ён там значна больш дружалюбны, табе падкажуць па любым пытанні;
  • такіх коштаў на вынайм.
  • Чаго мне не хапае ў Ольштыне:
  • святла і руху зімой (у Варшаве хоць агні гараць і нешта адбываецца, гэта ратуе псіхіку);
  • разнастайнасці ў плане падарожжаў (самалёты лятаюць, але напрамкаў значна менш);
  • і нейкіх эстэтычных месцаў, дзе можна прыгожа паснедаць.

🐽 Uwaga! Калі вы наадварот, пераехалі з вялікага горада ў меншы, то напішыце нам, калі ласка, у ананімны бот. Dziękuję bardzo 🙏

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился