Беларус создал Telegram-бота для изучения польского языка

📱 Беларус запусціў тэлеграм-бот, які дапамагае ў вывучэнні польскага języka + яшчэ шэраг іншых цікавых праектаў, у тым ліку па белмове
Прыкладна паўгода таму распрацоўшчык Захар пачаў вывучаць польскую (у прыватнасці, ён гатуецца да здачы дзяржаўнага экзамену ў лютым).
Напачатку ён хадзіў на спатканні Toastmasters — нешта кшталту моўных клубаў. Аднак на практыцы аказалася, што беларусу не хапае ведання тых ці іншых слоў і выразаў у кантэксце.
Таму ён падышоў да справы як сапраўдны праграміст — зрабіў уласны пет-праект, які дапамагае вывучаць польскую, з прыкладамі і разборам правіл.
Па сутнасці, гэта телеграм-бот, пад «капотам» якога працуе AI.
Аднак у дадзеным выпадку вам не трэба пісаць промпт/запыт. Проста адпраўляеце польскае слова альбо фразу ў чат з ботам. А той, у сваю чаргу, адказвае разборам — перакладае і прыводзіць канкрэтнае правіла і прыклады.
Напрыклад, вы пішаце выраз «Co ma piernik do wiatraka?». І бот адказвае (на польска-рускай), што гэты выраз значыць «якое гэта мае дачыненне?», сынонімы «Co to ma wspólnego?; Jaki to ma związek?». Напрыклад, «Mówisz o filmie, a on o polityce — Co ma piernik do wiatraka?».
Як кажа Захар, боту можна адправіць і свае сачыненне (наўсялякі, нагадаем, што пісанне — важная частка экзамену па польскаму «йензыку»). «Ці ёсць ліміты па сімвалах? Так, ёсць — але да іх яшчэ ніхто не дайшоў», — жартуе айцішнік.
На сёння бот бясплатны. Аднак Захар «перадаў» яго школе польскага (вось чаму бот называецца «Polskivibe Tutor» і з большага адказвае на рускай; хаця, калі запытаць, то ён можа адказаць і па-беларуску).
Як кажа праграміст, ён падтрымоўвае працу бота — а ў абмен школа вучыць яго польскай.
Так, бот — гэта, хутчэй, дапаможная прылада, чым асноўны інструмент, які, па словах Захара, «не замяняе вучыцеля ці курсы».
Аднак калі вы хочаце менавіта пашырыць свой слоўніковы запас і зразумець граматыку на прыкладах — то спосаб неблагі. Нават сам стваральнік адзначае, што бот дапамог «падцягнуць» яму веды.
Якія яшчэ праекты ё ў беларуса?
Насамрэч «польскі» бот — не адзінае дзецішча Захара. Тым больш што па спецыяльнасці ён Senior AI Engineer і на працы часта мае справы з LLM.
У прыватнасці, беларус запусціў:
- такі ж самы бот — але для вывучэння беларускай
- «трэнажор» для тэарэтычнай часткі экзамену на вадзіцельскія правы ў Польшчы (пытанні Захар узяў з дзяржаўнага вэб-сайта)
- Trackhabit.app — для адсочвання звычак (дарэчы, стваральнік кажа, што гэты інструмент карыстаецца попытам, бо яго «падхапіў» Bing, а потым — і ChatGPT).
І яшчэ больш глядзіце вось тут
Усе праекты — некамерцыйныя. Як кажа Захар, «так, гэта магчыма манетызаваць у будучыні, але мне не шкада». Таму пакуль што можаце карыстацца вольна.
Яшчэ трохі пастоў Dzika пра вывучэнне польскай:
- Пост для тех, кто готовится к экзамену по польскому на B1 — держите ссылку на модель ChatGPT, которая проверит ваше сочинение
- Как подготовиться к уровню польского B2: несколько советов и ссылок
👉 Тексты Dzika про подготовку к экзамену по польскому на B1 - Как подготовиться, чтобы успеть записаться на экзамен (советы)
➕Расклад экзаменаў на розныя ўзроўні польскай глядзіце ў таблічцы ад тгк popolsku
🐽Падтрымайце Дзіка падпіскай. Dziki dziakuj!