Беларус признал аттестат в Польше без ЦТ: личный опыт из Вроцлава

Dzik ужо некалькі разоў пісаў пра складаную сітуацыю, у якой аказаліся беларускія студэнты ў Польшчы. Праз змены ў працэдуры uznania wykształcenia (у прастамоўі «настрыфікацыі») ад заяўнікаў сталі патрабаваць не толькі атэстат з апастылем, але і вынікі свежага ЦТ/ЦЭ і, у некаторых выпадках, актуальную візу (якую, дарэчы, могуць яшчэ і не выдаць без гэтага самага uznania). У выніку людзі аказаліся ў бюракратычнай пастцы.

Але аднаму з нашых чытачоў з Уроцлава ўдалося абысці гэтыя перашкоды. Ён падзяліўся з намі сваім вопытам і напрыканцы даў карысную падказку.

Падача

— Я працую распрацоўшчыкам у Польшчы. У гэтым годзе вырашыў паступаць на завочку ў польскі ўніверсітэт, і таму мне спатрэбілася настрыфікацыя.

З дакументаў аб адукацыі ў мяне быў атэстат беларускага каледжа пасля 9 класа. У ліпені звярнуўся ў кураторым Уроцлава. Там усё растлумачылі і нават раздрукавалі бланк, якога мне не хапала.

Спіс дакументаў быў наступны:

  • арыгіналы дыплома з апастылем і дадатку да дыплома;
  • прысяжны пераклад дыплома (арыгінал);
  • внёсак;
  • дакумент, дзе пералічваюцца прадметы, якія адпавядаюць праграме 11 класа (прыкладна). Узор можна ўзяць вось тут альбо нават напісаць ад рукі;
  • ксеракопія старонкі пашпарту, дзе твар.

І яшчэ я дадаў апцыянальна oświadczenie, якое зрабіў у кваліфікатары NAWA.

Тады мне сказалі, што калі нешта трэба будзе данесці, то яны проста напішуць мне wezwanie на е-мейл. Ну і што час чакання — да двух месяцаў.

Што далей?

Аднак два месяцы прайшлі, а ніякага руху не назіралася. Таму я пачаў хадзіць да інспектара кожны тыдзень як да сябе дамоў.

У рэшце рэшт я яго закалупаў так, што ён з тварам сумнай рапухі знайшоў мае дакументы і сказаў, чаго не хапае. Я ў той жа дзень данёс патрэбнае, і праз тыдзень мая пазітыўная дэцызія на настрыфікацыю была гатовая.

То бок, атрымалася так, што з ліпеня па канец верасня мае дакументы ляжалі, і на іх ніхто нават не глядзеў. А калі я пачаў нагадваць пра сябе некалькі тыдняў запар, то і зрабілі настрыфікацыю вельмі хутка. Ну, гэта Уроцлаў 🤷‍♂️🤷‍♂️🤷‍♂️

Чаго не хапіла ў першым пакеце дакументаў:

  • Oświadczenia, што пасля каледжа ў Беларусі не трэба здаваць ЦТ, каб паступіць ва ўніверсітэт.
  • Oświadczenia з канвертацыяй адзнак з 10-ці ў 5-бальную сістэму

Аб гэтым добра напісана ў чаце «Польский студент». Але не факт, што апісанае дагэтуль актуальна. Усё можна змяніцца хутка.

Дарэчы, па спасылцы вышэй можна пабачыць, што «Насчёт экзаменов SAT <человек в кураториуме Вроцлава> сказал, что в его практике такого ещё не было, но в целом может прокатить».

Наконт экзамену SAT гэта вельмі карысная інфа. Я пакуль не бачыў аб гэтым нідзе. Соль у тым, што ў свой час у кураторыўме Варшавы сказалі, што яны гатовыя прыняць вынікі SAT замест ЦТ. А гэты SAT можна здаць адразу ў Польшчы і ён даволі просты (ну і не бясплатны, відавочна).

🐽 Калі ў вас таксама атрымалася зрабіць прызнанне атэстату/дыплому ў Польшчы, калі ласка, напішыце нам у чат-бот альбо адгукніцеся ў каментарах

Читать дальше

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Учитываются ли командировки ИП за пределами Польши при подсчёте 5 лет для статуса резидента? Ответ ужонда

Разъяснение Управления по делам иностранцев Польши о том, засчитываются ли командировки индивидуальных предпринимателей (B2B) за границей в 5-летний срок для получения статуса долгосрочного резидента ЕС. Объяснение основано на буквальном толковании закона и различиях между трудовыми и гражданско-пра

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В Польше взлетело число отказов беларусам в международной защите

В июле 76% решений по делам белорусов в Польше были отказными, что почти в полтора раза превышает показатели всего 2025 года. Ведомство объясняет это более строгим рассмотрением заявлений и истечением сроков давности по делам 2020 года.

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Потерял работу — как быстро аннулируют твой рабочий ВНЖ? Узнали у специалиста по легализации

Что происходит с рабочим видом на жительство после увольнения в Польше: сроки уведомления воеводы, 30 дней на поиск новой работы и реальные сроки аннулирования карты побыта на практике.