Беларус переехал из Литвы в Польшу: почему выбрал Белосток

Пачатак чытайце вышэй👆

«Усім раю Беласток»

Філіп кажа, што ў выніку яны ўсё ж даказалі сваю слушнасць, і суд вырашыў пакінуць ім ВНЖ

(апошнюю інстанцыю выйгралі ў маі).

Але яшчэ да гэтага прысуду было вырашана пераехаць у Польшчу. Тым болей, што ў жонкі бізнэсоўца ёсць польскія карані.

— Хоць мы і выгралі суд, але ўсе гэтыя ваганні… Калі ты не можаш вярнуцца дамоў, ты павінен будаваць жыццё за мяжой. Там, дзе адчуваеш сябе спакойна; дзе ёсць доўгатэрміновая магчымасць спланаваць жыццё сям’і, свайго бізнесу. А не так, што адным днём закон памянялі, і міграцыя вырашыла, што ўсё, — паясняе беларус.

Сям’я выбрала Беласток, бо, па-першае, тут ёсць знаёмыя, блізкія і вялікае беларускае камьюніці. Па-другое, ён геаграфічна бліжэй да Вільнюса, дзе па-ранейшаму працуе Flatlogic (юрасоба ў Беларусі ў статусе ліквідацыі).

Па-трэцяе, па словах Філіпа, тут прасцей і хутчэй легалізавацца: «У іншых гарадах патрэбны ж онлайн-запіс, так? А ў Беластоку ты ў гэты ж дзень прыходзіш з пакетам дакументаў, падаешся, і табе ставяць пячатку. І вось ты ўжо легальна знаходзішся ў Польшчы».

— Усім раю Беласток, — працягвае Філіп. — Я адчуваю нейкую душэўнасць у гэтым горадзе. Нас тут прымаюць, вітаюць. У гандлёвым цэнтры Alfa шыльдачкі на беларускай мове. Дзе яшчэ такое?

Можа, праз тое, што гэта не вялікі горад, не сталіца, але Беласток, мне падаецца, шчыры. У мяне такое адчуванне, што горад цябе прымае. Вельмі камфортна. Канешне, шкада, што тут няма вялікага возера, ракі альбо гор для хайку, але ўсё астатняе гуд.

Мова як адзін з плюсоў жыцця ў Польшчы

— Так, з плюсоў жыцця ў Польшчы можна адзначыць мову, — кажа Філіп. — Бо нават калі ты не ведаеш польскую, але валодаеш беларускай, то адразу амаль усё разумееш. Польскую вывучыць прасцей, чым літоўскую.

У Літве мы пачыналі размову так: «Laba diena! Па-руску or English?». І тыя, хто старэйшыя, выбіралі рускую, а моладзь да 30 — англійскую. Але мне здаецца, што адносіны да тых, хто хаця б трошкі размаўляе па-літойску, лепей.

Усё ж літоўцы вельмі шануюць сваю мову, для іх гэта адзін з слупоў самаідэнтычнасці. І калі ты пытаеш, па-расейску ці па-англійску, ты як бы адразу паказваеш, што ты чужы чалавек. Думаю, калі б мы болей размаўлялі па-літоўску, нас бы лепей успрымалі.

А ў Польшчы ўсе хоць як, але па-славянску размаўляюць. І таму, мне здаецца, тут інтэграцыя праходзіць прасцей

Што з бізнесам?

На пытанне, ці ж не плануюць перанесці Flatlogic у Польшчу, Філіп Дайнека адказвае станоўча: «Зараз бізнес вядзецца ў Літве. Але план такі ёсць. Паступова тут асядзем, як калісьці было ў Мінску — з вялікім офісам у Варшаве і ўсімі гэтымі справамі».

Па ягонаму меркаванню, адзін з плюсоў Польшчы для прадпрыемца — геаграфічная блізкасць да Заходняй Еўропы. Пры гэтым бізнэсовец падкрэслівае, што на літоўскае біізнес-асяроддзе яму таксама няма чаго скаржыцца.

— За ўсе 11 год у нас ніколі не ўзнікала праблем. Канешне, асаблівыя адносіны да таго, што ты беларус, украінец ці расеец, былі і раней. Напрыклад, у цябе маглі патрабаваць залог у 200 еўра, каб выпусціць карту. Альбо — здараліся перыядычна хвалі, калі чысцілі кампаніі з людзьмі пост-савецкага паходжання. Але як бізнес-асяродак Літва супер. Не ведаю, як у Польшчы, але літоўскі мне вельмі падабаецца.

— Ці не цяжка зноў пераязджаць, ужо ў трэці раз?

— Ну, тут жа працуюць іншыя, больш важныя фактары. Так, кораткатэрмінова жыць «наступным днём» у Літве можна. Але калі хочаш неяк планаваць, ці табе патрэбнае штосьці стабільней, як беларусу… То мне больш падабаецца жыць у Польшчы — праз нашую ўнікальную сітуацыю, якую палякі выдатна разумеюць.

🐽 Пераехалі з Літвы альбо іншай краіны Еўропы ў Польшчу? Раскажыце нам, чаму, у ананімным боце @dzikpic_bot

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился