4,5 года ожидания карты резидента ЕС в Польше: история Антона
⏳😬 Як грамадзянін Украіны 4,5 гады чакаў сваю карту рэзідэнта ЕС у Польшчы (частка 2)
Гэта працяг! Пачатак з апісаннем сітуацыі хлапца на імя Антон чытайце вось тут 👈
Антона паспрабаваў падаць апеляцыю — але ў Познані яму адмовілі: з усімі гэтымі высвятленнямі мінуў 21 дзень, які адводзіцца на абскарджэнне.
«Звісно, я був розчарований, бо від подачі минуло вже багато часу, півтора року, — кажа суразмоўца. — Вже думав подаватися заново — і тут із Варшави, Управління у справах іноземців надійшов лист, що вони ухвалили мою апеляцію. Я їм нічого не відправляв, навіть не знаю, може, апеляцію пересилають туди автоматично».
І потым зноў доўгі час нічога не адбывалася. Прычым, па словах Антона, ты не можаш адсачыць статус сваёй справы па рэзідэнтству ў Варшаве на сайце — толькі па тэлефоне. А там звычайна кажуць: «Справа ў працэсе, больш інфармацыі надаць не можам».
У выніку справа Антона «просто лежала десь рік». Пакуль ён не расказаў пра ўсю гэтую сітуацыю свайму знаёмаму паляку, які раней працаваў ва ўжондзе.
Той дапамог скласці афіцыйнае пісьмо, дзе прыгразіў: калі ўжонд не дасць адказ за тыдзень, то яны накіруюцца ў суд. Вельмі хутка прыйшоў адказ — «просім тры тыдні, каб усё ўладкаваць».
Здавалася б, поспех. Але не. Праз гэтыя тры тыдні ўжонд зноў запатрабаваў усё той жа спіс дакументаў, што Антон ужо падаваў у Познані.
Хлопец у апошні раз усё сабраў — і атрымаў праз месяц пазітыўную дэцізію.
Канец? А вось і не
Бо, на жаль, у дэцызіі не паяснялася, куды звяртацца па пластык — у Познань ці Варшаву? І каму, напрыклад, плаціць грошы за выдачу карты.
У выніку Антон выпадкова заплаціў у гарадское ўпраўленне, хаця трэба было ў ваяводскае (грошы не вярнулі). Давялося самастойна шукаць інфармацыю і зрабіць некалькі званкоў.
У красавіку 2025-га ён усё ж атрымаў запаветную карту — праз амаль 4,5 гады. «На щастя, більше вже не потрібно проходити такі процедури, тільки оновлювати пластик кожні п'ять років», — дадае хлопец.
На пытанне, ці плануе падавацца на грамадзянства, Антон адказвае, што пакуль думае над гэтым. У рэшце рэшт, карта рэзідэнта таксама дае шмат прэферэнцый, напрыклад, магчымасць працаваць за мяжой Польшчы (аднак не больш за 6 год па-за межамі РП альбо 12/24 месяцы за межамі ЕС, інакш карту могуць забраць).
Антон падкрэслівае: па ягонаму вопыту, да кавіду ўсё было прасцей — ты мог проста прыйсці да свайго інспектара і пагутарыць твар да твару. Пасля ж пандэміі ён ні разу не спаткаў свайго інспектара асабіста.
Плюс сюды дадалася ўзрослая нагрузка на супрацоўнікаў ужонду пасля пачатку вайны (паўнавартаснага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022-га).
«Моя думка, що потрібно дофінансувати цю систему та найняти більше людей. Я чув, що тепер уже прийматимуть документи в електронному вигляді. Можливо, це пришвидшить справу з цими паперами», — падсумоўвае Антон.