Как знание белорусского помогает в жизни и работе: истории читателей

Сабралі гісторыі чытачоў у гонар сённяшняга Дня роднай мовы.

«Рускую не вывучаем, пакуль не бачу сэнсу»

— Гэтая гісторыя адбылася ў далёкія 2014-15 гады (дакладна не памятаю). HR была актыўнай асобай у беларускамоўных колах, я пра гэта ведаў. Калі прыйшоў на сумоўе ў яе транспартную кампанію, пачыналі па-руску і па транспарту, а скончылі па-беларуску і пра Янку Купалу і Максіма Багдановіча. Мяне ўзялі на працу.

Так, я асабіста размаўляю па-беларуску. У сям'і (жонка і два сыны 3 і 8 год) таксама. Вучыўся ў вясковай школе, таму ў мяне было выкладанне па-беларуску ўсіх прадметаў. Але на беларускую мову перайшоў свядома, калі быў студэнтам у 2006-м.

У гэтай справе вельмі істотны асяродак. У мяне і тады, у часы студэнцтва, і зараз ёсць кола беларускамоўных сяброў. Пасля дадалося шмат знаёмых беларускамоўных на глебе выхавання дзяцей па-беларуску.

Дзеці займаюцца <беларускай> анлайн, раней яшчэ хадзілі і афлайн. Але гэта дадаткова. А так старэйшы ходзіць у польскую школу, а малодшы ў польскі садзік. Рускую не вывучаем, пакуль не бачу сэнсу.

«Мытнік запытаў, ці ж я чытаю беларускамоўную кнігу, і адразу прапусціў»

— Да 2019-га, калі перасякаў мяжу, то палякі, пабачыўшы польскамоўныя кнігі, пыталіся, чые яны, маглі пагартаць і адразу прапускалі далей без аніводнага дагляду.

І беларусы таксама: раз ляцеў з Францыі і вёз сем літраў рознага алкаголю ў «валізках» і заплечніку. Беларускі мытнік папрасіў адкрыць заплечнік, а там акурат галоўны падарунак — імянная бутэлька 1,5 л белага віна. Але ён адразу ўбачыў кнігу па беларуску і па-французску. Запытаў, ці ж я тое чытаю, і адразу прапусціў без аніводнага дагляду, нават і не спраўджваў.

На беларускай мове пачаў спрабаваць размаўляць у 10 класе — у нас з сябрамі быў сваісты супраціў супраць сістэмы і БРСМ. Цяпер па жыццю практычна не сутыкаюся с беларусамі. Толькі чытаю па-беларуску і хаджу часам на канцэрты ці беларускія імпрэзы.

«Палякі адносяцца з большай цеплынёй, калі кажаш, што з Беларусі»

— Мне веданне беларускай дапамагае вучыць польскую. Канешне, граматыка ў гэтых дзвюх мовах розная, але ж некаторыя фразы падобныя. Болей за тое, вывучэнне języka polskiego дапамагло лепей зразумець, чаму тыя ці іншыя словы на беларускай гучаць менавіта так (ківаю ў бок слова «няма» альбо «хваля»).

Ну і палякі пачынаюць адносіцца да цябе з большай цеплынёй, калі кажаш, што з Беларусі, і пачынаеш гаварыць па-беларуску.

У маёй сям'і ніколі не было асаблівых адносін да беларускай. Хутчэй, старэйшае пакаленне думала, што беларуская — гэта такая вада, ад якой лепей пазбавіцца дзеля паспяховай кар'еры. І ўсе, канешне, размаўлялі на лютай трасянцы, думаючы, што гэта і ёсць руская.

Пасля пераезду ў Мінск я таксама з усіх сілаў намагалася пазбавіцца акцэнту. А зараз кінула гэтую дурную справу. Па-першае, немагчыма навучыцца ідэальнаму вымаўленню, калі ты пачаў пасля пачатку пубертату. Па-другое, які сэнс? Акцэнт толькі паказвае, што ты ведаеш больш за адну мову. Ну і як сказаў Караткевіч пра Яна Баршчэўскага, «у сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой — толькі вышэй за сярэдняга».

«Я говорю по-беларуски, чтобы коллегам не пришлось говорить по-русски»

— Беларуский очень помогает. После начала войны со всеми украинцами на работе так и разговариваем: они по-украински, я по-беларуски. Отлично понимаем друг друга и всем комфортно.

Мы просто так договорились — я сказала, что буду разговаривать по-беларуски, чтобы им не пришлось говорить по-русски. На беларуской говорю и со своим 16-летним сыном, который тоже перешёл на мову.

Сначала мне было тяжеловато, но потом нормально. Сыну, как мне показалось, легко. Но он вообще такой, берёт и делает.

А як вам дапамагае беларуская мова? Пішыце ў каментарыях!

Читать дальше

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Иностранцы сейчас ждут свой побыт в Польше месяцами (а то и годами). По закону дело должны рассмотреть за 60 дней, но, по статистике инициативы glos-migranta.eu, в 15 из 16 воеводств среднее время рассмотрения дела о временном пребывании в 2026-м длилось гораздо дольше: от 242 дней в среднем в Малопольском

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

«Троечники легче адаптируются в польской системе образования». Психолог о проблемах детей мигрантов

Переезд в другую страну — стресс для всей семьи. Пока родители решают вопросы с документами, работой и жильем, дети привыкают к новой школе, языку и окружению. Но за замкнутостью, плохими оценками и нежеланием выходить из дома иногда скрываются проблемы посерьезнее обычных трудностей адаптации.  На какие тревожные «звоночки» стоит обратить внимание после