Как белоруска наблюдала за выборами в Польше: 3,5 часа подсчета 100 голосов

«Камісія сапраўды была зацікаўлена, каб усё правільна падлічыць». Як беларуска назірала за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы
«Я палітычна-актыўны чалавек. У Беларусі ўдзельнічала ў розных ініцыятывах. Калі пераехала ў Польшчу (Познань), вырашыла заангажавацца ў мясцовае палітычнае жыццё. Каля 11 месяцаў таму я атрымала польскае грамадзянства, і ўжо тады вырашыла — я не толькі прагаласую на польскіх выбарах, але і стану назіральніцай.

Я стала obserwatorem spółecznym — гэта назіральнік-валанцёр, які рэгіструе працу выбарчых камісій. Каб ім стаць, трэба мець польскае грамадзянства і быць паўналетнім.

Запісацца можна праз арганізацыю, у статуце якой прапісанае дбанне пра дэмакратыю, правы чалавека або развіццё грамадства. Я зарэгістравалася праз KOD (Komitet Obrony Demokracji). Запоўніла анкету на сайце, пазней са мной звязаліся прадстаўнікі арганізацыі, я забрала пасведчанне назіральніка і ў нядзелю пайшла назіраць.

Для мяне правялі онлайн-інструктаж. Падрабязна разбіралі выбарчы кодэкс, правы і абавязкі назіральнікаў.

Я назірала на беларускіх выбарах 2015 году. Тады я пасварылася з камісіяй, вельмі здзівілася, што амаль 1000 галасоў падлічылі за 40 хвілінаў, і ледзь не атрымала наганяй ад дамы з Чырвонага Крыжа.

Тым цікавей было параўнаць выбары ў Польшчы. Перадусім цікавіў падлік галасоў.

Усё адбывалася ў медустанове, я была там адзіным назіральнікам. Камісія з 7 чальцоў адсейвала бюлетэні па прынцыпе «лесвіцы». Напачатку адсейвалі сапсаваныя бюлетэні, потым — падзялілі іх па розных тыпах галасавання (сейм, сенат, рэферэндум), далей — асобна лічылі галасы ў кожным бюлетэні. Пералічвалі па 5 разоў, каб усё сыходзілася. Пасля дадзеныя асадкай занеслі ў пратакол (папяровы), які трэба было перапісаць у спецыяльную сістэму. Далей — з гэтай сістэмы раздрукаваць фінальную версію пратаколаў і павесіць на шыбе.

Вось на апошнім этапе (каля 1:30 ночы) пачаліся прыгоды: у нашым участку сапсаваўся прынтэр і трэба было невядома колькі чакаць чалавека, які б яго парамантаваў і камісія здолела выдрукаваць бюлецені.

Чальцы камісіі ўсё часцей мацярыліся і хадзілі папаліць, званілі сваім партнёр/кам, каб паведаміць: «мы затрымліваемся невядома на колькі». І стомлена пасміхаліся адзін аднаму.

Я пачакала да 2:30, але вырашыла, што на больш мяне не хопіць. Спадзяюся, прынтар парамантавалі.

Галоўныя высновы:

  • выбарчая камісія сапраўды хоча ўсё зрабіць згодна з працэдурай, ніхто не хацеў не тое, каб фальсіфікаваць, але і нават адыходзіць ад пратаколу;
  • падлік 100 галасоў цягнуўся каля 3,5 гадзінаў;
  • дэмакратыя — гэта пра працэдуры, і часта працэдуры — нудна.

Больш я назіраць за дэмакратычнымі выбарамі не пайду — нудна!».

Читать дальше

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Как подать в суд на ужонд — и сколько ждать заседания? Опыт читателей

Иностранцы сейчас ждут свой побыт в Польше месяцами (а то и годами). По закону дело должны рассмотреть за 60 дней, но, по статистике инициативы glos-migranta.eu, в 15 из 16 воеводств среднее время рассмотрения дела о временном пребывании в 2026-м длилось гораздо дольше: от 242 дней в среднем в Малопольском