Беларусы в Польше: 57 тысяч по переписи 2020 года

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS) апублікавала вынікі перапісу насельніцтва пра нацыянальна-этнічную тоеснасць, мову і веравызнанне. Але перапіс праводзіўся па даных на 31 снежня 2020.

Перапіс у Польшчы праходзіць раз на 10 год. Можна самазапісацца анлайн, а да тых, хто не запішацца да нейкага тэрміну, прыходзіць рахмайстар (працаўнік ГУС).

На той час беларусамі назвалася 56 607 асоб, і гэта на 9 тысяч больш, чым 10 гадоў раней. Але ў штодзённым жыцці толькі 17 325 асоб карысталіся беларускай мовай дома, а гэта аж на 9 тысяч менш, чым пры мінулым перапісе.

Агулам у Польшчы на той момант пражывала крыху больш за 38 мільёнаў людзей:

  • 37,5 мільёна – палякі,
  • 600 тысяч — сілезцы,
  • 179 тысяч — кашубы,
  • 114 тысяч — немцы,
  • 82 тысячы — украінцы,
  • 57 тысяч — беларусы,
  • 54 тысячы — англічане.

У перапісе можна было пазначаць дзве нацыянальнасці – галоўную і другую. Сілезцы афіцыйна не прызнаныя этнічнай меншасцю, аднак яны трывала трымаюць першую пазіцыю сярод меншасцяў у краіне. Па-сілезску дома размаўляе абсалютная большасць – 467 тысяч, аднак іх мова таксама не мае афіцыйнага статусу.

Сілезцы пражываюць, у асноўным, у раёне Верхняй Сілезіі (Катавіцы) і апольскім ваяводстве. Яны лічаць сябе асобнай ад палякаў групай, з прычыны рознай гісторыі, культурніцкіх традыцый і мовы. Яны афіцыйна непрызнаныя польскай дзяржавай, у асноўным з палітычных прычын, бо гэта дастаткова вялікая група (нават да мільёна людзей), якой пры прызнанні належала б шмат правоў, што разбурала б вобраз Польшчы як монаэтнічнай дзяржавы.

Кашубы ў сваю чаргу пражываюць на поўначы, на Памор'і. Традыцыйна кашубскімі былі і Гданьск і Гдыня, аднак там кашубская тоеснасць знікае. Галоўныя кашубскія гарады — Вейхерова, Касцежына, Картузы. Кашубская мова мае статус афіцыйнай мовы меншасці з 2005 году. У некаторых гмінах у школе вывучаюць кашубскую мову, а таксама па-кашубску напісаныя табліцы з назвамі гарадоў.

Але найбольш эмоцыяў выклікала пытанне пра рэлігію, бо за апошнія гады праз польскі каталіцкі касцёл прайшла процьма скандалаў, якая паўплывала на крытычнае зніжэнне папулярнасці каталіцкай рэлігіі сярод палякаў. Краіна, якая лічылася найбольш каталіцкай у Еўропе, з амаль 90% каталікоў у грамадстве, увайшла ў працэс заняпаду рэлігійнай тоеснасці. Паводле перапісу, каталікоў у Польшчы засталося толькі 70%. Здаецца, што гэта шмат, аднак гэта амаль мінус 20% грамадзян, якія на працягу 10 гадоў перасталі лічыць сябе каталікамі.

Праваслаўных у Польшчы 0,4%, далей ідуць Сведкі Еговы – 0,17% і лютэране – 0,09%.

Дзіку дапамагаў Альберт — магістр беларускай філалогіі, настаўнік польскай мовы як замежнай, экскурсавод па Варшаве і аўтар канала @albertbypl пра Польшчу і Варшаву.

Як думаеце, на колькі стала больш беларусаў у Польшчы за апошнія 3 гады? Рабіце стаўкі ў каментах!

Читать дальше

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Айтишник организует митинг в Варшаве против долгих сроков легализации. Поговорили с ним

Владимир Медведев, получивший гражданство после года ожидания, организует 24 августа легальный митинг на плаце Банковым против многомесячных задержек с выдачей видов на жительство, которые нарушают права мигрантов.

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен спросил МВД, планируется ли что-то делать с долгим ожиданием ВНЖ. Что ответило ведомство

Омбудсмен Польши запросил у МВД информацию о мерах по сокращению сроков ожидания вида на жительство. В ответе ведомство указало на новую судебную практику, отказывающуюся применять «заморозку» сроков по спецуставе для украинцев, и рассказало о работе системы MOS 2.0.

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Нужно подать ребёнка-студента на карту резидента ЕС? Выход — умова ренты

Разбираем, как совершеннолетний студент без собственного заработка может подтвердить стабильный доход для получения карты резидента ЕС в Польше. Основной способ — оформление умовы ренты от родителей, с пояснениями по требованиям закона и примерами из практики.

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа смотрите в небо: нас ждут сразу три необычных астрономических явления!

В ночь с 12 на 13 августа можно наблюдать частичное солнечное затмение, пик метеорного потока Персеиды и парад шести планет. В статье указаны точное время и условия видимости каждого явления в Польше.