Беларускамоўны сайт для легалізацыі ў Польшчы

Як звярнулі ўвагу незалежныя медыя, а таксама devby, улады Польшчы запусцілі беларускамоўную старонку з інфармацыяй для беларусаў.
👉
Спасылка
Тут можна паглядзець агульную інфармацыю па легалізацыі, як атрымаць PESEL, як абмяняць беларускае вадзіцельскае пасведчанне на польскае, як пацвердзіць працоўны стаж і т.д.
«Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і быў падрыхтаваны на падставе дзеючых прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі, — гаворыцца на старонцы. — Наша мэта — палягчэнне штодзённага функцыянавання і інтэграцыі грамадзян Беларусі ў Польшчы».