Истории выпускников программы Калиновского: как сохранить белорусскость за границей

Наўсялякі нагадаем: стыпэндыяльная праграма польскага ўраду імя Каліноўскага — гэта дапамога беларускай моладзі, якая не можа навучацца на радзіме. Яна была створаная ў сакавіку 2006-га — і на яе адразу ж паступілі дзясяткі маладых людзей. 

Dzik пагутарыў для рубрыкі з трыма выпускнікамі першага набору — як праходзіла іхняя асіміляцыя і як яны захоўвалі (і ці захоўвалі наогул) сваю беларускасць за мяжой?

Фота: Pavel Keyzik/Unsplash

🟣 «Мая самая вялікая парада — не зашывацца ў сваім пузыры»

Сувядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы», уладальнік дробнага бізнесу  і, па адукацыі, спецыяліст па палітычнаму маркетынгу Кірыл пераехаў у Польшчу ў 2006-м, калі трапіў у першы набор праграмы Каліноўскага — і так тут і застаўся. 

Ён згадвае, што ўдзельнікаў адразу засялілі ў «акадэмік», надалі курсы польскай мовы, а таксама гісторыі Польшчы і Еўропы (Беларусі ў тым ліку) на ўсё той жа польскай.

— Акрамя таго, калі мы толькі прыехалі, нас падзялілі на групы, і да кожнай групы быў прыстаўлены паляк. Такі ж студэнт, як і мы, але старэйшы, з 3-4-5 курсаў, былі нават людзі за 30. З некаторымі я дагэтуль камунікую, — расказвае Кірыл. — Яны наогул не размаўлялі з намі па-руску альбо беларуску. У асноўным зносіны былі па-польску.

Гэтыя ментары вельмі дапамаглі нам у першыя два месяцы — перад усім, размоўнай практыкай. Гэта вельмі важна, калі ты толькі прыехаў. Але асабіста мне, тады 19-гадоваму, больш дапамаглі польскія дэйтынгі. Усё ж у гэтым выпадку размаўляеш з маладымі людзьмі, даведваешся пра мясцовы слэнг. Гэта сапраўды ідзе на карысць. 

Ну і, па-другое, ад прыезду і да пачатку заняткаў у нас было недзе тры месяцы. За гэты час хочаш-не хочаш, а мусіш здабыць нейкую базу. Бо ты ж ідзеш на польскія studia, дзе ўсё будуць выкладаць па-польску. І тут нам вельмі дапамагло, што нас засялілі ў «акадэмік», дзе большасць іншых жыхароў была палякамі. 

Нас прынялі вельмі пазітыўна, не памятаю канфліктных сітуацый. Ну а калі мы пачалі хадзіць на заняткі, то польская мова наогул вывучылася вельмі хутка. На момант першых экзаменаў пад канец года я ўжо пачуваўся свабодна. Мог і экзамен здаць, і тэст абывацельскі, які хоча зараз увесці MSWiA.

Пры гэтым, адзначае Кірыл, ён доўгі час быў рускамоўным. Бо ў дзяцінстве ён жыў у Маскве, а калі ягоная сям’я пераехала назад у Мінск, то аддала сына ў ледзь не адзіную на той час рускамоўную школу (так, былі часы ў першай палове 90-х).

Кірыл пачаў поўнасцю пераходзіць на беларускую толькі пасля 2022-га. Але, па ягоных словах, беларуская мова і культура заўсёды так ці інакш прысутнічала ў ягоным жыцці. То бок, яму не трэба было прыкладаць высілкі, каб захаваць сваю «беларускасць» у міграцыі.

— У мяне была цудоўная настаўніца беларускай мовы, Хадасевіч Зінаіда Сяргееўна, якая размаўляла з найцудоўнейшым беларускім акцэнтам, са змякчэннем гукаў, — паясняе Кірыл. — Таксама я з дзяцінства вельмі захапляўся нумізматыкай і збіраў манеты ВКЛ да 1569 года. І ў мяне заўсёды была зацікаўленасць беларускай культурай і гісторыяй. А  калі ты хочаш пачытаць нешта добрае па гісторыі Беларусі ў ВКЛ, то гэта будзе менавіта беларускамоўная крыніца.

Ну і пасля пераезду я доўгі час спачатку чытаў беларускія навіны, а толькі потым — польскія. То бок, дзякуючы гэтаму беларуская мова і захавалася.

Ці дапамагла праграма Каліноўскага Кірылу «па жыцці»? Ён кажа, што так. Па-першае, ён зараз вядзе падкаст «Зроблена ў Польшчы», якраз абапіраючыся на свае веды спецыяліста па палітычнаму маркетынгу. Напрыклад, Кірыл згадвае, як на занятках яны імітавалі перадвыбарчую кампанію альбо праводзілі практычныя заняткі па палітычнаму PR-у.

А па-другое, гэтыя веды дапамагаюць яму з «асноўнай» працай (Кірыл мае сваю краму). Па ягоных словах, адукацыя падказвае яму, як знайсці і пераканаць свайго кліента.

Што б парэкамендаваў тым, хто жыве некалькі год у Польшчы, але ўсё яшчэ застаецца ў мігранцкай бурбалцы? 

— Маладым людзям я б парэкамендаваў дэйтынгі — каб выйсці з зоны камфорту і не баяцца, ісці знаёміцца з палякамі-полькамі, — адказвае Кірыл. — Акрамя таго, у Польшчы ёсць пазапраўоўная актыўнасць — нават для людзей больш сталага ўзросту, тыя ж «uniwersytety trzeciego wieku». Такама можна знайсці фэйсбук-суполку свайго раёна і хадзіць на мясцовыя актыўнасці.

Ну і, канешне ж, я раю працу, якая звязаная з абслугоўваннем кліентаў, твар да твару. Канешне, на пачатку варта мець нейкую моўную базу. Але пасля мова вельмі моцна разаўецца і падцягнецца.

Я на ўласным досведзе ведаю, што калі цябе выкінуць за борт і скажуць «плыві», то ты паплывеш. Так, табе на пачатку будзе цяжка, ты будзеш спатыкацца, блытаць словы, перазапытваць людзей. Але ўжо праз пару месяцаў адчуеш розніцу. 

Мая самая вялікая парада — не зашывацца ў сваім пузыры. Прынамсі намагацца з яго выбрацца, інакш ты сам сабе зробіш горш. 

🟣 «У нашай беларускай суполцы ёсць людзі ва ўнутранай міграцыі. Але я не бачу ў гэтым нічога кепскага»

Беларускі журналіст і блогер Аляксандр Гойшык, які здзейсніў падарожжа вакол свету, таксама быў адным з удзельнікаў першага набору праграмы Каліноўскага. 

— Добра памятаю адну гісторыю, ужо, можна сказаць, легенду. Самы першы дзень, мы толькі-толькі прыехалі, па-мойму, гэта было першага ліпеня 2006-га, — згадвае Аляксандр. — І вось мы выходзім з начнога цягніка «Мінск-Варшава», ідзём вялікай групай у чалавек 200. І на парапеце каля «Варшавы Цэнтральный» сядзіць нейкі п’янтос, бо, ну, гэта «Варшава Цэнтральная», глядзіць на нас мутным позіркам, што гэта за навала такая прыехала. І вось ён глядзіць-глядзіць, а потым выдае: «Праца-граніца-вон». Тады валанцёры праграмы, якія нас сустрэлі, адразу пачалі на яго шыкаць, казаць, што, хлопцы, не звяртайце на яго ўвагу, хапае розных ідыётаў. Аднак было смешна.

Аляксандр падкрэслівае — хаця было бачна, што на самым першым наборы стваральнікі толькі-толькі наладжвалі ўсе механізмы адаптацыі студэнтаў, але яны «вельмі моцна стараліся».

— Намі апекаваліся розныя валанцёры і актывісты, — кажа ён. — Памятаю, што былі мерапрыемствы і на фармальным узроўні, і на нейкае піва мы выходзілі, і на кінапрагляды, і на моўныя курсы. Таксама нам зладзілі экскурсіі па ўсёй Польшчы, каб мы маглі выбраць сабе ўніверсітэты. Менавіта тады я пабачыў Уроцлаў і адразу вырашыў, што хачу быць менавіта там (і дагэтуль тут жыву).

Ці дапамагла мне праграма Каліноўскага ў выбары працы? Ну, гэта была мая другая адукацыя — першая была ў Магілёве: пайшоў у тэхнікум, каб не ісці ў армію. У Польшчы я пачынаў на «геаграфіі і турызме», пасля паступіў на магістарскую праграму і, паралельна, на бакалаўрыят на аддзел журналістыкі. Але, канешне, цябе не могуць навучыць быць журналістам — ты альбо ім з’яўляешся, альбо не. 

Аднак Польшча дала мне перспектывы і магчымасці і магу сказаць, што я іх выкарыстаў. За гэты час я даволі добра інтэграваўся, і Польшча стала для мяне другой радзімай. 

Калі ўжо казаць пра асіміляцыю, то суразмоўца сазнаецца — першыя два гады ён жыў збольшага ў інтэрнаце ў атачэнні рускамоўных, то бок, беларусаў, украінцаў, казахаў,  чачэнцаў і іншых прыезджых. Аднак на трэці год ён усё ж пачаў блізка камунікаваць з мясцовымі.

— Палякі тады былі вельмі-вельмі ахвотныя да новых знаёмстваў, вельмі цікаўныя, — дадае ён. — Напрыклад, адзін з маіх найлепшых сяброў нават ездзіў у Беларусь, вывучаў беларускую і так загарэўся ўсім гэтым, што вельмі нам дапамагаў. У яго была невялікая кватэрка ва Уроцлаве, старая камяніца на метраў 20, і там у свой час было прапісана, можа, чалавек 45 беларусаў. Ён дапамагаў каму мог, добры чалавек, я нават быў на ягоным вяселлі. На жаль, ён ужо памёр, светлая яму памяць, але ягоная жонка нам дагэтуль як сястра.

То бок, у мяне атрымалася вельмі моцная інтэграцыя з Польшчай. Але зноў жа, тады ў Польшчы была іншая сітуацыя.

Цяпер, калі ў Польшчы стала багата мігрантаў, яны самі, з аднаго боку, значна менш інтэгруюцца. Бо ў іх ужо няма такой вялікай патрэбы — ёсць «свае» крамы, «свае» канцэрты і «свае» суполкі. А з іншага, палякі таксама сталі значна менш ахвотна падпускаць да сябе — прымаць і інтэграваць. Я гэта заўважыў, калі вярнуўся пасля трох гадоў свайго падарожжа. На жаль, стала больш ксенафобіі.

Што ж датычыцца зберажэння «беларушчыны» за мяжой, то Аляксандр кажа — доўгі час ён быў рускамоўным. Аднак перад самым пераездам у Польшчу ён наведаў экскурсію па Гародне, і яму «так добра паказалі горад», што ён натхніўся і вырашыў перайсці на родную мову. З тых часоў такі і размаўляе.

— Цяпер, праехаўшы вакол свету і сустрэўшыся з беларусамі з розных краёў, я магу сказаць, што мы сапраўды адрозніваемся ад іншых народаў, — працягвае Аляксандр. — У нас сапраўды прысутнічае гэты парадачак, абавязковасць, пунктуальнасць. Ёсць чым ганарыцца, ёсць свае адметнасці, і з цягам часу ты гэта ўсё больш прымаеш і разумееш.

Напрыканцы пытаемся, што б Аляксандр як мігрант са стажам, парэкамендаваў тым айцішнікам, якія пакуль што застаюцца ва ўнутранай міграцыі. І атрымоўваем трошкі нечаканы адказ.

— Мая гісторыя міграцыі іншая, не ведаю, ці магу даваць парады, — сказаў суразмоўца, — Так, з таго, што я назіраю, у нашай беларускай суполцы ёсць людзі ва ўнутранай міграцыі, якія ходзяць на беларускія івэнты-імпрэзы. Але я не бачу ў гэтым нічога кепскага. Яны сумленна працуюць, плоцяць падаткі, і гэтага ўжо дастаткова. Усё роўна, з часам нейкую базу ўсё ж засвояць.

Канешне, лепей, калі ты можаш падтрымаць размову з мясцовымі. Але калі ты жывеш сумленна, плаціш падаткі, то, думаю, ты маеш правы жыць у гэтай краіне. І калі ў чалавека няма нейкіх магчымасцяў адразу бегла загаварыць на польскай, то не бачу ў гэтым страшнай праблемы. Рана ці позна ўсе вывучацца, усё ж польскай прасцей навучыцца, чым той жа літоўскай.

🟣 «Мои дети знают, что они беларусы, а не русские»

Яшчэ адна выпускніца — Раяна Вольга Чорных, якая зараз жыве ў егіпецкім Каіры са сваёй сям’ёй. Яна трапіла ў праграму Каліноўскага пасля таго, як яе некалькі разоў адправілі на пераздачу па даволі простаму экзамену на беларускім журфаку. Да гэтага дзяўчына трапіла на «суткі» пасля пратэстаў 2006-га і, як гаворыцца, намёк зразумела.

Так што Раяна Вольга падала заяўку на «Каліноўскага». Як яна кажа, «первого июля я получила визу, а второго уже уехала в Варшаву». 

У Польшчы новаспечаная студэнтка паступіла ў Ягелонскі ўніверсітет.

— Поселилась в общежитие и стала ходить на занятия, — расказвае яна. — Для меня, конечно, это был шок, потому что польский я на тот момент знала плохо, это была моя первая поездка за границу. Да, от программы были месячные курсы языка, но они мне, по большому счёту, ничего не дали, только основы основ.

В целом, я спасалась сама, как могла. Единственный плюс был в том, что я экстраверт, и быстро нашла себе друзей поляков. Но всё равно, первый год был сложный: сложно было понимать польский, сложно было сдавать сессию и даже общаться с одногруппниками. 

На следующий год уже стало полегче — я познакомилась с девочкой Магдой, с которой общаемся до сих пор. Я была у неё в гостях. Её мама даже приглашала меня на длинные выходные к ним домой, пока её дочь была на курсах в Германии. Мол, что ты будешь сидеть в Кракове, давай к нам.

Мы с Магдой путешествовали автостопом — и по Польше, и вне. Я поначалу пыталась перекидывать ответственность за разговор на неё, но Магда тогда мне сказала: «Если ты не будешь учиться, то никогда не начнёшь говорить. Даже если ты разговариваешь с ошибками, никто не будет над тобой смеяться. Это Европа, не Беларусь». Я стала действовать по такому принципу и, в целом, максимально быстро интегрировалась в общество.

Адукацыя па праграме Каліноўскага Раяне Вольге спатрэбілася на практыцы. Яна скончыла польскі журфак і потым працавала на польскім TVN у аддзеле расследаванняў. Напрыклад, прымала ўдзел у расследаванні загібелі Качыньскага пад час авіякатастрофы ў Смаленску альбо выбуху ў мінскім метро.

Тут трэба адзначыць, што Раяна Вольга прыняла іслам у 2010-м, і, як яна кажа, у Польшчы нікому яе вера і знешні выгляд не заміналі. Ёй нават далі магчымасць спакойна маліцца на працы. Аднак калі беларуска мэтанакіравана вырашыла вярнуцца ў Беларусь у 2012-м, то, па ейных словах, сутыкнулася з непрыняццем. 

— Оказалось, что беларусы абсолютно не готовы к моему появлению в стране, — расказывае яна. — Меня хейтили из-за моего платка. Каждый раз, когда где-то в мире был теракт, меня тегали в соцсетях. На пресс-конференциях мне могли прямо при всех коллегах сказать «что за тупые вопросы ты задаешь».

В этом плане мне было сложно находиться в Беларуси. На тот момент я уже сотрудничала немного с независимыми украинскими изданиями и изданиями Исламского культурного центра, и они мне предложили переехать в Киев. И вот в Киеве мне было гораздо более комфортно. По крайней мере, меня никто там не троллил. 

В Беларусь я возвращалась крайне редко, только по большой нужде, потому что мне не хотелось там особо находиться. Я не люблю, когда люди меня ненавидят. А потом я вышла замуж и уехала в Египет, и живу тут с 2015-го.

У меня сейчас двое детей, которые знают, что они беларусы, а не русские. Мы разговариваем с ними про то, что такое национальность и что такое народ. Что нет плохих народов, и везде есть как хорошие, так и плохие люди. 

Да, они познают мир через нас. А так как мы с мужем эмигранты (муж мексиканец и египтянин, а я беларуска), то для нас важно, чтобы у детей была и самоидентичность, и толерантность к другим людям. Каир к этому располагает — тут живёт более ста разных национальностей. 

Как воспитывать беларуских детей в миграции? Мой опыт такой: я разговариваю с детьми на русском, муж говорит с ними на арабском и испанском. Но дети знают, что есть и беларуский язык — просто он мало распространён. Они могут спросить у меня, например, как будет то или иное слово по-беларуски; мы слушаем беларускую музыку, я рассказываю им про нашу культуру, у нас дома висит беларуский флаг.

Плюс у них прочная связь с Беларусью — моя мама. Они съездили в Минск этим летом. Беларусь им одновременно и понравилась, и нет. Почему не понравилось? Им было сложно понять, почему люди не такие открытые и улыбающиеся, как в Египте, не поддерживают смолток. Ну и был инцидент. Я слышала на детской площадке, как ребёнок сказал в адрес моих детей, что, мол, «с этими нерусскими разговаривать». На что мой сын ответил: «Мы не русские, мы беларуские».

Даже в школе мои дети говорят, что они и беларусы, и мексиканцы, и египтяне. Мне кажется, это очень сильно зависит от родителей. Ведь национальность, самосознание, ощущение себя в мире детям дают прежде всего только исключительно родители.

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился