Як гэта, вучыцца ў Варшаўскай Палітэхніцы? Аповед студэнта

Як гэта, вучыцца ў Варшаўскай Палітэхніцы? Аповед студэнта

Наш суразмоўца (папрасіў не ўказваць яго імя) вучыцца на перадапошнім семестры ў Варшаўскай Палітэхніцы на кірунку «Computer Science & Information Systems». Гэта стацыянарныя «studia», дзе абяцаюць даць «грунтоўныя веды па матэматыцы і тэарэтычных асновах інфарматыкі».

Спыталі, як ацэньвае гэты досвед і што можа параіць іншым студэнтам.

Чаму менавіта Варшаўская Палітэхніка?

Наш суразмоўца з маленства займаўся робататэхнікай і пачаў праграмаваць гадоў у 11-12. Таму калі настаў час ісці на навучанне, выбар быў простым — канешне ж, інфарматыка.

— Польшча агулам была прывабнай для беларусаў, — кажа хлопец, які паступаў у 2023-м. — І з усіх польскіх гарадоў Варшава падабалася мне болей за ўсіх. Да таго ж у Варшаўскай Палітэхніцы вучыліся мае знаёмыя, якія мелі хутчэй станоўчы досвед.

Беларус паступіў на бакалаўрыят з англійскай мовай навучання. Кажа, тады было прасцей з дакументамі.

— На англамоўную праграму было лёгка падацца: сертыфікат можна было атрымаць анлайн, і конкурс ніжэй, — кажа ён. — Мая сяброўка, якая паступала ў той жа час на польскую праграму, магла здаваць моўны экзамен толькі ў адзінай вучэльні ў Беларусі. Прычым гэтае правіла з’явілася знянацку, бо ўніверсітэт такім чынам вырашыў прачытаць нейкі новы закон. Наколькі я ведаю, цяпер экзамен можна здаваць толькі ў Польшчы, а таксама трэба праходзіць настрыфікацыю, неяк фізічна прывозячы атэстат.

Как получить информацию по своему аттестату в NAWA: обновленные правила

Беларус жа проста адправіў дакументы адразу ў некалькі месцаў. Адказ прыйшоў з Варшавы і Кракава, але ён спыніўся менавіта на сталічнай Палітэхніцы.

І як яму Палітэхніка?

Першыя семестры падаліся хлопцу пасля навучання ў Беларусі «месцамі надта лёгкімі».

— Пасля першага семестра сышла палова людзей, але большасць з іх і нямоцна вучылася, — згадвае суразмоўца. — Амаль уся другая палова скончыла з высокімі адзнакамі, то бок, курсы для яе былі залёгкія.

У нас насамрэч вельмі добрая матэматыка, хоць на англамоўным курсе, у параўнанні з «польскім», прасцейшая. У асноўным гэта дыскрэтная матэматыка.

Па праграмаванню курсы пераважна добрыя — ёсць сапраўды ваў, а ёсць і некалькі бессэнсоўных. Галоўная праблема, што яго мала — асабліва на самым пачатку. Фактычна за 6 семестраў курсаў пра штосьці каля праграмавання будзе штук 15. Пры гэтым пра нешта падобнае да працы і праектаў з іх — тры. А калі ў вас ёсць нейкая база праграмавання, ААП, баз даных і алгарытмаў, то застанецца чатыры курсы, якія я дужа рады быў прайсці.

Мае папярэднія веды з анлайн і афлайн курсаў, а таксама кніжак вельмі моцна мне дапамагалі, але цяпер са штучным інтэлектам прайсці ўсё можна з нуля. Універсітэцкую праграму, у тым ліку і вышмат, ШІ рашае і тлумачыць зазвычай добра.

Некаторыя годныя прадметы вяліся не лепшым чынам, але NotebookLM і кнігі да курса даюць проста сублімаваныя веды.

Выкладчыкі, я б сказаў, пераважна файныя і моцныя. Альбо працуюць у BigTech/FinTech, альбо ва ўніверсітэце па 20+ гадоў (гэта актуальна пра матэматыкаў). Але пры гэтым яны не нейкія сталыя прафесары, якія нічога больш навуковага не робяць і проста дажываюць сваю жыццё.

Мяне сапраўды ўражвае, што тут, ва ўніверсітэце, выкладчыкі займаюцца сучаснай сусветнай навукай. Адна мая знаёмая падчас магістратуры пачала працаваць у праекце пры ўнівэрсітэце, які рыхтаваў нейкі модуль для NASA. Цяпер ён, здаецца, дзесьці ў космасе.

За шэсць семестраў я спаткаў толькі двух абсалютна неадэкватных прафесараў, але гэта нібыта непазбежна і ў параўнанні з іншымі ўніверсітэтамі можна лічыць поспехам.

Якія прадметы выкладаюць?

Па словах суразмоўцы, першыя чатыры семестры ідуць «базавыя» прадметы. А вось на пятым ужо можна выбіраць заняткі «пад свае патрэбы». Але тут трэба паспець запісацца на тое, што табе цікава (ну і яшчэ каб гэта «мэтчылася» з фіксаваным раскладам).

— Што прапаноўваюць? Альбо матэматыка, альбо праграмаванне, — паясняе хлопец. — І калі выбіраеш праграмаванне, то гэта можа быць усё што заўгодна, ад камп’ютарнай графікі і да штучнага інтэлекту. Мой факультэт, напрыклад, мае вельмі добрую праграму па камп’ютарнай графіцы. У нас адна з найлепшых магістратур па гэтай тэматыцы ў Еўропе. Гэта ўжо сапраўды годная і вельмі складаная праграма.

І сёмы, апошні, семестр будзе прысвечаны напісанню дыпломнай працы. Тут яе, кажа беларус, пішуць у групах на 2-3 чалавекі. Так, наш суразмоўца будзе рабіць праект, звязаны з сістэмай кіравання базамі даных і крыптаграфіяй.

Па коштах беларус называе 3600 еўра за семестр, але падкрэслівае, што зараз расцэнкі выраслі — «нават 5600 еўра» (і дадае, што па яго меркаванні «яно дакладна таго не каштуе»). Па яго словах, некаторыя палякі таксама аддаюць перавагу англамоўнаму навучанню, бо «дыплом таксама па-ангельску», і такая адукацыя для жыхароў ЕС каштуе моцна танней (параўнальна з праграмай па-польску).

Што па перспектывах працаўладкавання?

Як звычайна і бывае, у Варшаўскай Палітэхніцы перыядычна праходзяць «таргі працы».

— Нататнік вось адтуль прынёс, вельмі зручны, і Procter & Gamble далі вельмі добры шампунь, — напалову жартуе хлопец. — А так, мне падаецца, няма асаблівага сэнсу доўга бавіць там час. Стомленыя людзі вымушаныя стаяць каля стэндаў сваіх кампаній і адказваць на пытанні студэнтаў. Я потым заходзіў на джобборды, і там плюс-мінус там былі такія ж прапановы, як і на «таргах».

Да таго ж кожны год альбо паў гады кампаніі шукаюць нешта новае. У тым годзе, умоўна, шукалі Java-праграмістаў, у гэтым — ужо Python і AI, і гэта ўсё ў рамках адной фірмы. Але так — да нас прыходзяць буйныя кампаніі: JetBrains, Procter & Gamble, Visa, Orange, Revolute, Accenture і гэтак далей.

Мне падаецца, мігрантам лепей падаваць заяўкі альбо ў больш буйныя кампаніі ў Польшчы, альбо ж беларускія/украінскія. Бо дробныя «польскія» цябе, хутчэй за ўсё, не стануць разглядаць — агулам, яны не хочуць даваць «спонсаршып». Ну і польская для многіх з’яўляецца бар’ерам, хоць я і размаўляю і па-польску, і па-ангельску.

Што б параіў тым, хто плануе паступаць у Варшаўскую Палітэхніку?

— Калі б я вярнуўся ў часе, то дакладна б яшчэ раз паступіў ва ўніверсітэт, — кажа беларус. — Але па-польску і заканчваў бы за два з паловай гады. Так, у Польшчы ёсць такая магчымасць — скончыць навучанне хутчэй. Канешне, гэта было б больш інтэнсіўна, але вынік быў бы той жа самы — толькі ў мяне б ужо быў дыплом з вольным дасягам да рынку працы.

Ну і, маё меркаванне — пры наяўнасці часу і магчымасці лепей усё ж паступаць на навучанне па-польску. Мне падаецца, што мае знаёмыя з «польскай» групы мацнейшыя па ведах.

Ну і паміж Варшаўскай палітэхнікай і AGH я бы абіраў AGH — калі горад не прынцыповы. Гэта па параўнанні досведу ўсіх маіх знаёмых.

Гайд по бизнес-образованию в Польше: что, куда и что думают сами студенты

Читать дальше

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

В Польше госпереворот? Почему это не так — объясняют в подкасте «Зроблена ў Польшчы»

Уже несколько дней в Польше бушуют страсти вокруг Конституционного трибунала – высшего судейского органа страны. Правящая партия попыталась отстранить от работы его руководство, оппозиция называет это попыткой государственного переворота. Что на самом деле произошло и откуда тянется спор вокруг Конституционного трибунала – объясняет Кирилл, ведущий подкаста про польскую политику «Зроблена ў Польшчы»

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Украинцы уезжают из Польши? Вот что об этом говорят официальные цифры

Анализ данных Управления по делам иностранцев показывает, что сокращение числа украинцев в реестрах связано с проверкой личности и переходом на другие виды легализации, а не с массовым отъездом из Польши.

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

«В2 недостаточно, чтобы теорию упругости на китайском изучать». Как беларус учился в Китае

Сейчас Андрей живёт в Белостоке и работает как Hosting Services Analyst. Но ранее он провёл четыре года в Китае — городе Шэньян, где изучал «Промышленное и гражданское строительство». Каким был Китай до ковида и можно ли сравнить польский смог с китайским — читайте в интервью DZPK. Как попал в Китай Андрей учился