+1 праграма для адсочвання чаргі на мяжы: гэтым разам на беларускай і з данымі пра зоны чакання

Dzik радуецца, калі чытачы робяць цікавыя праекты. Так, адзін з нашых падпісчыкаў запусціў некамерцыйны праект, які збірае статыстычную інфармацыю пра чэргі ў зонах чакання.
«Яшчэ ён дазваляе ствараць справаздачы пра фактычнае праходжанне мяжы. Цалкам ананімна, ні акаўнтаў, нічога», — дадае аўтар.
Што за сэрвіс?
Называецца czarha.online. Гэта неафіцыйны сэрвіс, які збірае адкрытыя даныя пра зоны чакання — каб зразумець, колькі зараз чакаць на кожным пункце пропуску і калі лепш ехаць.
Пакуль што крыніца — даныя «Белтаможсервиса». «Але галоўная ідэя праекта была ўсё ж ацэньваць перасячэнне мяжы не па зоне чакання (толькі з боку Беларусі), а па фактычным перасячэнні мяжы самімі людзьмі, — тлумачыць суразмоўца. — Каб людзі пакідалі справаздачы — і з Беларусі, і ў Беларусь. Калі такіх будзе шмат, то можна будзе ацэньваць фактычнае перасячэнне».
Гэта можно зрабіць праз мабільную праграму — пакуль для iPhone, але аўтар абяцае і версію для Android.
«Ёсць функцыя: калі ты фактычна не знаходзішся на мяжы, то нельга стварыць справаздачу, — дадае ён. — Сама геалакацыя нікуды не адпраўляецца. Проста на самім тэлефоне правяраецца, ці знаходзіцца карыстальнік у 5-кіламетровай зоне вакол пункта».
Чым адрозніваецца ад іншых?
Тым, што збірае статыстыку менавіта па зонах чакання: «Каб можна было бачыць у дынаміцы, што было месяц, паўгода і год назад».
Таксама на сайце ёсць падраздзел «Анамаліі» — там адзначаецца, калі прапускная здольнасць таго ці іншага пункта чамусьці меншая за звычайную.
Сайт збірае даныя карыстальнікаў?
Аўтар кажа, што не — «на сайце нават акаўнтаў няма, і справаздачу нельга стварыць праз сайт, толькі праз мабільную аплікацыю». То бок, нават калі сайт і ўзламаюць, то атрымаюць толькі статыстыку.
Про другой трекер очередей на границе — от беларуса-бэкендера